Маці казала так... (1978). Р. М. Яўсееў

 ◀  / 113  ▶ 
ТУ'МКАЦЬ (тумкыць) незак., груб. Думаць, разважаць. Нічога ты сваей гылавой ня тумкыіш. ТУ'МКНУЦЬ зак., груб. Прыйсці нечакана ў галаву (пра думку). Тумкнула мне ў гылаву, што трэба на сходку іці. ТУРНУ'ЦЬ зак. Хутка пагнаць. Турнуў кароў з гары, дык яны чуць галовы адна другой ні пызвырачылі. ТУРЫ'ЦЬ незак. Хутка гнаць. Турылі мы немцаў ды самыга Бярліна ны танкых. ТУ'ТА прысл. Тут. Тута баба выражыла, тута сала палажыла, тута яно ёсь (скорагаворка). ТУ'ТАКА (тутыка) i ТУ'ТАКІ (тутыкі) прысл. Тут. Тутыка табе места німа. Тутыкі я i біз цябе абыйдуся. ТУ'ТАЦЬКА (тутыцька) i ТУ'ТАЦЬКІ (тутыцькі) прысл. Тут. Тутыцька дужа дрэнныя гароды. Тутыцькі летам дужа хырашо. ТУ'ТАЧКА (тутычка) ж. Курачка. Ту тычка мыя, хадзі пыдзяўбі i ты. ТУШАВА'ННЕ (тушываньня) н., жарг. Хваляванне. Ідзі біз тушываньня, ня бойся дужа, здасі свой экзамен. ТУШАВА'ЦЦА (тушывацца) незак., жарг. Хвалявацца. Ня трэба тушывацца, калі вучыў, то здасі. ТУШАВА'ЦЬ (тушываць) незак., жарг. Хваляваць, нецакоіць. Ты мяне дужа не тушуй, я не баюся. ТЭ'ПАННЕ (тэпыньня) н. Тупанне. Чую тэпыньня пы хаці, гляджу, а гэта вожык. ТЭ'ПАЦЬ I (тэпыць) незак. Ісці, тупаць. Куды ты тэпыіш? Тэпый к дзеду. ТЭ'ПАЦЬ II (тэпыць) м. Лапаць, сандаля. Тэпці рызмяклі. ТЭ'ПНУЦЬ зак. Зрабіць крон (пра дзіця). Тэпнуў два разы i пываліўся. ТЫ'КАЦЬ (тыкыць) незак. 1. Называць непачціва. Ня тыкый дужа, я болі пражыў i болі ведыю. 2. Указваць на каго-н. Што ты тыкыіш ны мяне, сам схадзі. У УБАБУ'ХАЦЦА (убабухыцца) зак. Уваліцца. Ішоў упацёмку І ўбабухыўся ў гразь. УБАБУ'ХАЦЬ (убабухыць) зак. 1. Пераплаціць або аддаць задарма, Убабухыў тыкія грошыt а за што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тумкаць, тумкнуць, турнуць, турыць, тутака, тутакі, тутацька, тутацькі, тутачка, тушаванне, тушавацца, тушаваць, тыкаць, тэпанне, тэпаць, тэпнуць, убабухацца, убабухаць
5 👁
 ◀  / 113  ▶