Мясцовая беларуская лексіка 1851-1874 гг (1994). І. Я. Яшкін

 ◀  / 74  ▶ 
I. Я. ЯШКІН шаг (шагъ). Срэбная манета вартасцю паўкапейкі. Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 299, л. 9). шамаць (шамаць). „Тихо шевелиться". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 22 — В. Сакалоу). шанец (шанецъ). Въ хорошемъ расположеніи духа". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 22 — В. Сакалоу). шанок (шанокъ). Пасудзіна, ймістасць, мера сыпкіх рэчываў (40 гарцаў). «Высѣваетъ „проса 4 гарнца и собираетъ среднимъ числомъ ржи 20 четвертей (40 шанковъ), пшеницы 10 шанковъ, овса 30 шанковъ, картофеля 35 шанковъ, ячменя 10 шанковъ, гречихи 18 шанковъ, проса 2 шанки... бураковъ 1 шанокъ..."» Хмялёў і Дземанічы Турнянскай вол. Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 18, л. 16, л. 2). „Средніе урожаи у помѣщиковъ... картофеля отъ 160 до 200 шанковъ (шанокъ содержитъ въ себѣ 40 гарнцевъ)". Дворцовая вол. Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 36, л. 2). „Жители мѣстные называютъ 6 четвериковъ шанкомъ съ половиною, или 6 чашекъ". Угрыніцкая вол. Пінскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 254, л. 3). шанцаваць (шанцовать). „Везетъ человѣку (мнѣ шанцуе)". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 22 — В. Сакалоу). шапавал (шаповал). Шапавал. Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 299, л. 246). шаратух (шаратухъ). Спадніца. „Юбка напереди несшитая, называемая шаретухомъ, а потому, когда женщина идётъ против вѣтра, глазам зрителя представляется отвратительная картина: видно обнаженное тело...". Бя-гомльскі прыход Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф.34, с. 185, л. 4). шарон (шеронъ). Шарон. „Обыкновенно большею частію бываетъ охота на зайци по первому снѣгу и въ глубокую зиму на лося, когда бываетъ шеронъ". Асавецкі прыход Бабруйскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 181, л. 106). шасток (шестокъ). Шэсць. „Вотъ увъ меня есць хлопчина, годовъ, мусяць, будзець съ шестокъ". Юр'евічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 188, л. 66). шатан (шатан). „Діаволъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 226 — В. Сакалоу). шваба (шваба). „Красная картофель". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 226 — В. Сакалоу). шваі (шваи). Лясны груз, які сплаўлялі на Прыпяці ў Кіеў, Адэсу. Міхаськаўская вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 232, л. 3). швая (швая). Лесаматэрыял. „Швая по 50 коп. пень, таковая должна содержать 18 аршинъ длины". Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 76, 1872 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

юревічы
5 👁
 ◀  / 74  ▶