Мясцовая беларуская лексіка 1851-1874 гг (1994). І. Я. Яшкін

 ◀  / 74  ▶ 
МЯСЦОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА... 203 зырскага пав. Мінскай губ.(ф. 34, с. 230, л. 56). Капаткевіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 228, л. 2). сачыўка (сачивка). Сачавіца. Бычанская вол. Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 285, л. 16). сачыць (сочить). Шукаць. „Въ рѣчи раскольниковъ есть белорусские слова: йнъ, сочить вмѣсто искать; ихъ очень мало". Узульмуйжанская вол. Рэжыцкага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 585, л. 26). Сачыць, пільнаваць. Краснагорская вол. Нова-Аляксандраўскага пав. Ковенскай губ. (ф. 34, с. 166, л. 1). сведкі (свѢтки). „Свидѣтели". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Maзырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, c. 233, л. 21 — B. Сакалоў). свеклавіца (свекловица). Чырвоныя (сталовыя) буракі. „Свекловица (бураки красные) занимаютъ послѣ картофеля первое мѣсто между корнеплодами..." Пустынская вол. Сенненскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 598, л. 46). „На огородѣ сѣется: свѣкловица, фасоль и капуста". Турнянская вол. Брэсцкага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 19, л. 76). „Свекловица, бруква". Якшыцкаявол. Ігуменскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 203, л. 56). сверан (сверенъ). Свіран. „Въ сверни хлеба запасъ". Слонімскі пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 70//1, л. 8). свердеел (сверделъ). „Буравъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, л. 233, л. 21 — В. Сакалоў). свіння: Парфена свінні з'елі (Парфена свиньи съели). Адпавядае бы: „Зарабіў, як Заблоцкі на мыле". Для прыказкі паслужыў выпадак. Багаты чалавек Парфен паслухаў „парады", каб стаць багацей, то трэба увесь свінячы прыплод пускаць на племя. За 10 год йн меў болын 200 свінней, а праз 5 яшчэ хадзіў ужо на заробкі, каб пракарміць сям'ю. Жарт згубіў яго. Да гэтага йн не ведаў ліку сваім грашам. Узнясенская вол. Полацкага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 579, лл. 1, 16). свінтар (свинтарь). Цвінтар, месца за агароджай царквы. Лизненская вол. Аршанскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 346, л. 16). свіран (свиренъ). „Амбаръ. Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 21 — В. Сакалоў). свярдеёлак (свердёлокъ). Свярдзёлак. Юр'евічы Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 188, л. 66). сем'яністы (семьенисты). Многадзетны, шматсямейны. „если который хозяинъ семьенисты, такихъ стусовъ поставить за весну и осень 3 стуса лучины". Сіманічы Лельчыцкай вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 237, л. II). сенгагус (сенгогусъ). Мясцовая хвароба на рагатую жывёлу. Яна здараецца ад з'ядання павуціны з травой, пасля чаго выяўляецца цячэнне сліны і перастае жывёла прымаць ежу. Для лячэння яе „бросаютъ кровь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, зядання, лйзненская, семяністы, сямю, юревічы
7 👁
 ◀  / 74  ▶