Старонка 34
◀ / 74 ▶
кроквы і латы (кроквы и латы). Дробны лес на лесасплаве. Чыгірынка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 286, л. 4). круг (кругъ). Набор чатырох колаў на воз. „Кругъ колесъ (4 шт.) стоитъ 1 р. 50 к. — 2 р." Креўская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 381, л. 3). кругі (круги). Лясныя сенажаці. Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 8). круглы (круглый). Круглы (пра сорт сплаўнога неапрацаванага лесу). Стрэшынская вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 368, л. 3б). Крук (крюкъ). Крук (скідваць гной з воза). „Плугъ и отдѣльно отъ плуга рѣзакъ на одну лошадь, желѣзную борону, простые сохи, бороны, вилки и крюки для навоза". м. Ветрына Лепельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 558, л. 3б). круціць бабку (крутить бабку). Спосаб лоўлі рыбы пад лёдам пры дапамозе бочкі на санях , на якую накручваюць вяроўку і выцягваюць невад. Рышманская вол. Нова-Аляксандраўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 171, л. 3б). крываўка (крывавка). Хвароба рагатай жывёлы. „Крывавка появляется отъ травы, произрастающая на нѣкоторыхъ пастбищахъ... Способъ леченія отъ крывавки... собираютъ траву подъ названіемъ крывавникъ, таковую варятъ и даютъ больному скоту..." Чарэская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 395, л. 5, 1873 г.). крываўнік (крывавникъ). Лекавая трава. Чарэская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 395, л. 5, 1873 г. ). крыга (крига). Рыбалоўная снасць, якая зроблена з выгнутых палак і пакрыта вязаннем з нітак. Лукаўская вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 362, л. 10, 1873 г.). Тапорская вол. Невельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 573, л. 7). Рыбалоўная снасць крыга. Капаткевіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 228, л. 4б). Беласарока Дзярновіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 256, л. 4). криніца (крыница). Крыніца. „Всѣ они (ручейки) образуются изъ крыницъ, которыхъ въ этой мѣстности огромное количество". Абчугская вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ. (ф.34, с. 597, л. 2). „Крыница в каплицѣ". Баевская вол. Горецкого пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 317, л. 2б). крыўда (кривда). „Обида". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў). крыўдзіць (кривдзиць). „Обижать" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў). крыўдна (кривдна). „Обидно". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 74 ▶