Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 8б). Рыбалоўная снасць з пруткоў. Беласарока Дзярновіцкай вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 256, л. 4). Лемяшоўская вол. Пінскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 245, л. 5, 1872 г.).
кошык (кошикъ). Кошык (рыбалоўная снасць для лоўлі ўюноў). „Кромѣ вьюновъ, другой рыбы нѣтъ, ихъ ловятъ слѣдующимъ образомъ, дѣлаютъ во льду дыру и ставятъ туда кошикъ, куда они и налазятъ, за тѣмъ нанизываютъ на палочки, сушатъ и продаютъ, каждую палочку по 3 и 4 копѣйки". Асавецкі прыход Бабруйскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 181, л. 10).
кравец (кравецъ). „Портной". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 19 — В. Сакалоў). Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 299, л. 24б).
край (край). Каля. „Моя хата край мора, край воды". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 56 б — В. Сакалоў).
кражыкі (кряжики). Сплаўны неапрацаваны (відаць, тоўсты, камлісты) лес. Стрэшынская вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 368, л. 3б).
крам (крамъ). „Красный товаръ" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў).
крама (крама). „Лавка". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў).
крамар (крамаръ). „Лавочникъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў).
крамы (крамы). Крамныя тавары. Буйнавіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 226, л. 4б).
краснік (красникъ). Кірмаш (10 тыс. людзей) у апошнюю нядзелю перад калядамі. Глыбоцкая вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 399, л. 1б).
краснакрыль (краснокрыль). Рыба? Мікулінская вол. Аршанскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 340 а, л. 18).
крась (крась). Карась. „Сорты рыбы вылавливаются слѣдующіе: краси, судаки, щуки, окуни, плотва, ерши и проч." „ Цѣна 1 ф. красей среднимъ числомъ отъ 6 до 7 коп. " Ульская вол. Лепельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 555, л. 8, л. 8б).
краша (або кулага), (краша или кулага). „Кушанье изъ ржаной муки и воды скисшей съ примѣсью меда". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў)
кроквы (кроквы). Сорт сплаўнога апрацаванага лесу. Стрэшынская вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 368, л. 3б).
92 👁