крэкацень (крекатень). „Чернорабочій неотесанный бѣднякъ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (Ф. 34, с. 233, л. 15 — В. Сакалоў).
ксенгос (ксенгосъ). Хвароба рагатай жывёлы і коней, калі пухліна пад жыватом і каля задніх лапатак, часам апухае горла. Пухліну вырэзваюць або апальваюць жалезам, гарэлкай. Еўская вол. Трокскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 467, л. 7).
кубанка (кубанка). Сорт азімай пшаніцы. Дарагічынская вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 44, л. 1б).
кубел (кубелъ). Кубел з накрыўкай, які замыкаецца вісячым замком (раней быў распаўсюджаны і замяняў скрыню, куфар). Крэўская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 381, л. 3). Кубел (для адзення). в. Мосар Луцкая вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 410, л. 3б).
кубло (кубло). „Мѣсто птичье". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18б — В. Сакалоў). Параўн.: На Слаўгарадчыне Магілёўскай вобласці — „Куріца ў пуні гняздо несца здзелыла, а купайіцца ў кобле, ў пяску і ны ячмені, ідзе пасейіныта пыдралі, адны кулы падз'елылі тваё куры".
кудзелія (кудзелія). „Небольшой клочекъ волны или льна". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18б — В. Сакалоў).
кужаль (кужель). Кужаль (лепшы сорт палатна). Пенюхоўская вол. Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. (ф. 34, с. 94, л. 3б).
кукаўка (кукаўка, кикаика). Зазюля. Антанаполле Барысаўскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 197 а, л. 3б, 1851 г.).
кулага. „Кушанье изъ ржаной муки и воды скисшей съ примѣсью меда". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18 — В. Сакалоў).
кулеш (кулешъ). „Кушанье из проса". „Ма! а ма наливай кулешъ, да будомъ вечерець" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18б — В. Сакалоў).
куль (куль). Рыбалоўная снасць з лазы. „Рыбу (ловятъ) сѣтками, кулями изъ лозы и черпаками". Люгашовцкая вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 383, л. 7б). Рыбалоўная снасць. [Орудія ловли:] „Волокъ, куль, вентеръ, крига, полъ-крижекъ" Капаткевіцкая вол. Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 228, л. 4б).
кульбака (кульбака). 1. „Верхняя часть у ярма волового". „О! няможно кульбаки на вола недѣть такъ шія замулилась". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18б — В. Сакалоў). 2. „Сѣдло на лошадь" Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 18б — В. Сакалоў).
91 👁