Мясцовая беларуская лексіка 1851-1874 гг (1994). І. Я. Яшкін

 ◀  / 74  ▶ 
I. Я. ЯШКІН л. 1; „яны намъ непонырави" — Раснянская вол. Чавускага пав. Магілёўскай губ., ф. 34, с. 298, л. 4; „а онъ тыкі і якъ самоуправствуй" — Раснянская вол. Чавускага пав. Магілёўскай губ., ф. 34, с. 298, л. 36. Мена этымалагічнага а на о ў ненаціскным становішчы і пад націскам: „корні содовъ — Перабродская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ., ф. 34, с. 412, л. 56; „плотится за фунтъ" — Сервецкая вол. Виленскага пав. Вілеўскай губ., ф. 34, с. 503, л. 3; плотятъ — Зарэчна-Талачынская вол. Сенненскага пав. Магілёўскай губ., ф. 34, с. 604, л. 86. Пераход націскнога і ненаціскнога у у о: „Мерколовичская" (Мерку ловичская) вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., ф. 34, с. 363, л. 16, „покупаетъ обови" (обуви), Вымнянская вол. Віцебскага пав. і губерні, ф. 34, с.620, л. 10. Дакладна перадаецца губна-губное в (ы): быювъ (быу) — Бя-гомльскі прыходъ Барысаўскага пав. Мінскайгуб., ф. 34, с. 185, л. 76; доувгимъ — Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ., ф. 34, с. 233, л. 51. Сінгарманізм галосных: „д. Слюдюки" — Царкоўна-Асавецкая вол. Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., ф. 34, с. 291, л. 1. Паўднёвыя занальныя асаблівасці: „пій на здоровье" — Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ., ф. 34, с.233, л. 51; „капилюшей" — Ратайчыцкая вол. Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., ф. 34, с. 32, л. 106: „сюль" — Жабчынская вол. Шнскага пав. Мінскай губ., ф.34, с.255, л.66; „сикира и пила" — Раманавіцкая вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ., ф. 34, с. 258, л. 36. Мясцовыя марфалагічныя рысы таксама знайшлі свай адлюстраванне ў адказах: „бываиць, будзець, неуродзиць" — Юр'евічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., ф. 34, с. 188, лл. 3, 7; 4-о козлятъ, 3-4 козятъ, двое козятъ — Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёускай губ., ф. 34, с. 299, л. 26; „съ наступленіемъ осені крестьяне ходятъ отъ улья к улью подглядывать пчелы, какъ они выражаются, т. е. собирать медъ" — Ленінская вол. Мазырскага пав. Мінскай губ., ф. 34, с. 230, л. 15; с. Доньск Шнскага пав. Мінскай губ., ф. 34, с. 241, л. 1; коньская трава — Мірская вол. Дзісненскага пав. Віцебскай губ., ф. 34, с. 409, л. 46; солдатовъ, татаровъ — Гадуцішская вол. Свянцянскага пав. Виленскай губ., ф. 34, с. 441, л. 1. Часам нават групуюць асаблівасці тыпу „парѣчіе быховское", бо там вымаўляюць „тутацька, тамацька, німашацька, совсімацька, ёстичка, барджей". Бычанская вол. Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., ф. 34, с. 285, л. 1. Б агаты матэрыял па анамастыцы адлюстраваны ў гэтым фондзе: вымаўленне мясцовых геаграфічных назваў (въ м. Мядзіолахъ", ф. 34, с. 496, л. 36; „оз. Мяделъ", ф. 34, с. 506, л. 36); родавыя ці склонавыя адрозненні („по теченію рЬчкі Птича"; ранейшыя назвы геаграфічных аб'ектаў (с. ПрілЬсье" або „Староселье" Беліцкай Вол. Чэрыкаўскага пав. Мінскай губ., ф. 34, с. 299, л. 11; „р. Вишновка или Луста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектаў, юревічы
16 👁
 ◀  / 74  ▶