МЯСІІОВАЯ БЕ Л АРУ СКАЯ ЛЕКСІКА... 149 Вішнеўскай вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ., ф. 34, с. 390, л. 2; „м. Микулино или Городище" Мікулінскай вол. Аршанскага пав. Магілёўскай губ., ф. 34, с.340, л, 4; „с. Ляховичи, оно же Кубликъ (сейчас часть села, 1873)" Асавецкай вол. Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., ф. 34, с.54, л. 1; мясцовая назва канала „Балбатуха", які злучае р. Лань з р. Понязь у Заастравецкай вол. Слуцкага пав. Мінскай губ., ф.34, с. 283, л. 6. Паводле падання м. Капыль цягнулася 15 вёрст і называлася „Китемники", ф. 34, с. 277, л. 1. Знаходзім адпаведнікі ўніяцкім імёнам тыпу Тося — Феодосія, Кляра — Клавдія, Валька — Варвара (Забялышына Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., ф. 34, с. 327, л. 1). Цікавымі з'яуляюцца для геаграфіі анамастыкі напісанні тыпу „Василій Морда" (в. Сяменчыцы Аталезкага таварыства Засульскай вол. Мінскай губ., ф. 34, с. 211, л. 5), Оскерко у м. Шацк Шацкай вол. Ігуменскага пав. Мінскай губ., ф. 34, с. 209, л. 2. Б агаты фонд рукапіснага аддзела рознымі этнаграфічнымі матэрыяламі, звесткамі аб міграцыі насельніцтва, аб флоры і фауне (што на поўдні Беларусі расце „уксусное дерево", водзяцца „дикие лошади", што каля Бабуліч на Мазыршчыне „ложится в спячку медведь", што буслы зрабілі „судилище надъ своимъ аистомъ", каля в. Слінкі ў Петрыўска-Капаткевіцкайчастцы Мазырскага пав., ф. 34, с. 233, лл. 76, 86, 9, 116; ф. 34, с. 280, л. 16). У адказах з Петрыкаўска-Капаткевіцкай часткі Мазырскага павета хтосьці В. Сакалоў прывёў падборку мясцовых 336 слоў з тлумачэннямі. Разам з імі з 620 спраў 34 фонда выбрана 917 слоў з захаваннем арфаграфіі. Падаюцца яны ў выглядзе тлумачальнага слоўніка. Гэтыя лексічныя матэрыялы з'яўляюцца каштоўнымі для гістарычнай лінгвагеаграфіі, для лексічных ландшафтаў сучаснай Беларусі, для слоўніка XIX ст. Навуковы аналіз дзейнасці РГТ i яго Паўночна-Заходняга (1867-1876) аддзела (у тым ліку фонду 34) зрабіў I. K. Цішчанка1. Ен адзначыў, што матэрыялы, „добрасумленна сабраныя карэспандэнтамі, адкрывалі такую жахлівую карціну галечы i жабрацтва насельніцтва Паўночна-Заходняга краю, што публікацыя іх магла стаць сапраўднай дыфамацыяй (заганай — I. Я.) царскага ўрада i існуючага грамадскага ладу Pacii"2. Багацце 34 фонду стала выкарыстоўвацца пасля Вялікай Айчыннай вайны беларускімі фалькларыстамі i этнографамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору АН Б, а таксама беларускімі гісторыкамі (Л. П. Ліпінскі i В. П. Панюціч). 1I. К. Цішчанка, Да народных вытокау. Збіранне i вывучэнне беларускага фальклору у 50-60-я гады XIX ст.у Мінск, „Навука і тэхніка", 1986 г., стар. 66-128. 2І. К. Цішчанка, Да народных вытокау, стар
Дадатковыя словы
зяуляюцца, зяўляюцца
20 👁