Мясцовая беларуская лексіка 1851-1874 гг (1994). І. Я. Яшкін

 ◀  / 74  ▶ 
I. Я. ЯШКІН А абалонка (оболонка). Шыба, балонка. „...окна... закрываются оболонками и шибками, т. e. рамками изъ разбитыхъ стеколъ". Петрыкауска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 47 б — В. Сакалоў). абвіранак (обвиранокъ). Абаранак. Клічаўскі прыход Ігуменскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 206, л. 36). аблава (облава). Адступнае паляванне на ваўкоў. Мікалаеўская вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 400, л. 14). абліца (облица). Вобла. (?) „Сорты рыбы: лещъ, щука, окунь, облица, налимъ и отчасти судакъ". Далыская вол. Невельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 569, л. 10). абора (обора). Рыбалоўная снасць. Уладзімірская вол. Гарадокскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 544, л. 5). аборак (объорок). Луг паміж ворнымі палямі. Беліцкая вол. Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 299, л. 10). аборац (оборецъ). Рыбалоўная снасць. „Рыба ловится: неводами, оборцами, подволоками, броднями, мережами, норотами, топтунами и кригой". Тапорская вол. Невельскага пав. Віцебскай губ. (ф. 34, с. 573, л. 7). абсосыш (обсосышъ). Грудное дзіця, якога маці чамусьці, па нейкай прычыне пакінула на 1-2 дні і потым дала яму перагарэлага малака. Дарослым яно лёгка можа урачы маладых істот, якія гінуць ад яго сурокаў. Віцебская губ. (ф. 34, с. 530, л. 16, XX ст.) абшыванка (обшиванка). Выязны воз. „3 телеги кованыя, обшиванка, въ родѣ повозки..." Стрэшынская вол. Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. (ф. 34, с. 368, л. 7). абяд (обядъ). Памінальная вячэра. Люгашовіцкая вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 383, л. 2). аверша (оверша). „Снарадъ изъ прутьевъ для ловли рыбы". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20 — В. Сакалоў). адзенак (одзенокъ). „Подмостка изъ хвороста для склада сѣна и ржи въ полѣ". Петрыкаўска-Капаткевіцкая частка Мазырскага пав. Мінскай губ. (ф. 34, с. 233, л. 20 — В. Сакалоў). адрынка (адринка). Невялікі хлевушок. Крэўская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 381, л. 26). адрыня (адрыня). Хлеу для адной каровы і каня. Крэўская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ. (ф. 34, с. 381, л
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 74  ▶