Acta Baltico-Slavica 22 SOW, Warszawa 1994 I. Я. Яшкін Мінск МЯСЦОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКА 1851-1874 ГАДОЎ У МАТЭРЫЯЛАХ ФОНДАЎ АДДЗЕЛА РУКАПІСАЎ НАВУКОВАЙ БІБЛІАТЭКІ ВІЛВНЮСКАГА УНІВЕРСІТЭТА У час камандзіроўкі (снежань 1986 г., люты 1987 г.) з мэтай выявіць мясцовую лексіку для планавай тэмы „Лексічныя ландшафты Беларусі" аддзела дыялекталогіі намі прагледжана 620 спраў 34 фонду адказаў настаўнікаў народных вучылішчаў i сельскіх священнікау на „Праграму для збірання звестак аб стане сельскай гаспадаркі i прамысловасці, якая складзена ў 1872 годзе па даручэнню распарадчага камітэта Паўночна-Заходняга аддзела імператарскага рускага таварыства". Звесткі для адказаў на праграму настаўнікі i свящэннікі бралі ca спраў мясцовых валасных праўленняў, ca спраў казначэйстваў, ад арандатараў, ад домаўласнікаў, ад распытванняў земляробаў, гандляроў яўрэяў, з апавяданняў сялян, з дакладных сведчанняў жыхароў i асабістых назіранняў. Настаўнікі народных вучылішчаў імкнуліся дакладна адлюстраваць сведчанні мясцовых жыхароў. Нават у рускім кантэксце часам перадаецца мясцовая фанетыка. Напрыклад: вымаўленне „p" цвёрдага i „p" мяккага (грыбовъ — Новапагосцкая вол. Дзісненскага пав. Виленскай губ., фонд 34, справа 411, л. 36; грыбамі — Каняўская вол. Лідскага пав. Виленскай губ. ф. 34, с. 427, л. 3; грыбовъ — Ліпнішская вол. Ашмянскага пав. Виленскай губ., ф. 34, с. 382, л. 46; грыбамъ — Дварцоўская вол. Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., ф. 34, с. 36, л. 46; грыбы — м. Пяскі Пескаўскай вол. Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., ф. 34, с. 32, л. 86; грыбы — Цімкавіцкаявол. Слуцкагапав. Мінскайгуб., ф. 34, с. 281, л. 36; грыбы — Дзеражыцкая і Ельчанская вол. Рэчыцкага пав. Мінскай губ., ф. 34, с. 257, л. 36; грыбовъ — Палыкавіцкая вол. Магілёўскага пав. і губерні, ф. 34, с. 334, л. 14; брюсніка — Храпавіцкая вол. Віцебскага пав. і губерні, ф. 34, с. 612, л. 8. Параўнанне з ДАБМ паказвае дакладную адпаведнасць з зонамі пашырэння гэтай з'явы на тэрыторыі Беларусі. Дакладна перадаецца дысімілятыўнае аканне і яканне на паўночным усходзе Беларусі, напрыклад: „рѣчка Оболянка — мѣстное названіе Обыль" Пустынскаявол. Сенненскагапав. Магілёўскайгуб., ф. 34, с
Дадатковыя словы
зявы
17 👁