Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
перад глухімі i на канцы слова: гроб, боб, сад, клад, нож, мороз} суседка, легка, ражка, казка i інш. Асаблівая артыкуляцыя губных, якая праяўляецца ў іх напружанасці i моцным агубленні. Губныя ў гаворцы з'яўляюцца гукамі з моцнай лабіялізацыяй, у тым ліку i зычны в. У гаворцы адсутнічае такая важная асаблівасць беларускіх гаворак, як дзеканне — вымаўленне мяккага д' з свісцячым адценнем (дз). Акад. Я. Ф. Карскі гэту агульнабеларускую рысу (дзеканне разам з цеканнем) лічыў «самай характэрнай рысай беларускага кансанантызму» i тут жа падкрэсліваў, што яе няма толькі ў некаторых берагавых гаворках, пераважна паўднёва-ўсходніх, часткова ўсходніх i паўночных. У нашых гаворках зараз цеканне назіраецца: детка, деука, прыходіў, дядька, але цётка, цертушка, прыдіце i г. д. Не менш важнай асаблівасцю кансанантызму гаворкі з'яўляецца ацвярдзенне губных зычных. Як вядома, у беларускіх гаворках гэта зацвярдзенне абмяжоўваецца становішчам перад j i ў канцы слова: сем, сып, голуб, п'у, б'у. Зацвярдзенне захапіла становішча перад галоснымі I аI з л i [о] з [е\. Але гэтыя галосныя заўсёды знаходзяцца пасля мяккіх зычных, таму паміж цвёрдымі губнымі i галоснымі [а], [о] з'яўляецца [j]:M'aca, м'ала, п'атніца, п'атка, жарабЪнак, прыў'оз i г. д. 3 марфалагічных асаблівасцей найбольш істотнымі з'яўляюцца: Рэшткі раней прадуктыўнай катэгорыі парнага ліку: две хаці, две сестрэ, две пісьме, две сераде i інш. Рэшткі форм клічнага склону: Тане, Каце, чалавеча, Іване. Ужыванне ў вінавальным склоне множнага ліку форм на -ы, -i для назоўнікаў, якія абазначаюць не толькі неадушаўлёныя прадметы (na ягады, na косці), але i адушаўлёныя, галоўным чынам жывёл (па валы, даіць коровы, пагналі коні) i нават асоб (дадуць грабцы, пакарміў деці). Частковае захаванне архаічных форм давальнага i меснага склону множнага ліку: к пастухом, к рыбаком, у стогох, на двордх. Наяўнасць кароткай формы прыметнікаў i ўжыванне яе ў ролі азначэння: холддну воду, нечысту сілу i інш. «Слоўнік» складзен на матэрыяле адной гаворкі, якая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

maca, зяўляецца, зяўляюцца, мала, патка, патніца, прыўоз
13 👁
 ◀  / 433  ▶