этымалагічных Ь, e: діед, хліеб, на сталіе, сіем, піеч. Дыфтонг yo адзначаецца не толькі на месцы о з этымалагічнага о, але i на месцы галоснага о з ъ (суон); дыфтонг ie сустракаецца не толькі на месцы Ъ, але i на месцы этымалагічнага е ў гістарычна новых закрытых складах сіем, піеч (дыфтонгі ў тэксце слоўніка не абазначаны). Непаслядоўнасць пераходу e з этымалагічнага e i ь ў о ў пэўных фанетычных умовах. У лексічна абмежаваных выпадках не назіраецца пераход e ў о пад націскам перад цвёрдымі зычнымі i ў канцы слова, г. зн. у тых выпадках, дзе фанетычна заканамерны пераход у о: авес, мед, далека, Хведар, усе поле, мае пісмо, твае гасцеванне, е работа i інш. (паралельна ўжываюцца аўёс, мёд, у сё, маё). Важнай асаблівасцю, якая адрознівае гаворку ад іншых беларускіх i ад паўночнаўкраінскіх гаворак, з'яўляецца пераход этымалагічнага ы ў у пасля губных i губназубнога в (як пад націскам, так i без націску) у каранях слоў, прыстаўках i канчатках розных часцін мовы ў выніку моцнай лабіялізацыі губных i губна-зубнога в: бук, кабула, му, муш, ву, вукінула, паграбу. Вакалізм першага пераднаціскнога складу характарызуецца наступнымі асаблівасцямі: Наяўнасцю рэштак окання, якое ў гаворцы прадстаўлена як асімілятыўнае, пры супадзенні гукаў [о] i [а] ў адным галосньш [а] перад усімі іншымі націскнымі галоснымі: столом, але стала, сталу, стали; ногой, але нага, нагі, назё i г. д. Супадзеннем галосных няверхняга пад'ёму е, о, а ў першым пераднаціскным складзе пасля мяккіх зычных у е, сярэднім паміж e i а ([ўa]). Вымаўленне галоснага а ў першым i другім складзе перад націскам больш працяглае i з выразным павышэннем тону, у выніку чаго робіцца ўражанне найбольшай паўнаважнасці i сілы гэтага складу. Падаўжэнне адбываецца ў пазіцыі перад галоснымі верхняга пад'ёму: вазілі, рабіла, за Мікулічы,, пасылаць, падышоў, дакупіцца, загубіў. У сістэме зычных адзначаюцца наступныя асаблівасці: Адсутнасць аглушэння звонкіх зычных у становішчы
Дадатковыя словы
зяўляецца, падёму, сталў
16 👁