ПРАДМОВА «Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны» змяшчае лексіку, характэрную для мясцовай гаворкі сельскага насельніцтва на тэрыторыі паабапал p. Дняпра ў аколіцах г. Лоева Гомельскай вобласці. Раён гэты досыць цікавы ў дыялектных адносінах. Гаворка яго займае берагавое становішча ў палескай трупе гаворак, да якой яна адносіцца генетычна. На поўначы яна мяжуе з разнастайнымі дыялектнымі гаворкамі наваколля Гомеля, а на ўсходзе— з гаворкамі Чарнігаўскай вобласці. Па слоўнікаваму складу гаворка гэтай часткі Палесся яшчэ не даследавалася. У той жа час навуковая i практичная цікавасць да лексічных багаццяў гэтага старажытнага краю па Дняпры i нізоўі Сожа вельмі вялікая. Геаграфічнае палажэнне рэгіёна (на стыку некалькіх дыялектных труп) абумовіла багацце i разнастайнасць яго гаворкі. У слоўнік уключана не толькі вузка тэрытарыяльная лексіка Лоеўшчыны, але i лексіка яе наваколля. Гаворка Лоеўскага раёна ў сучасным стане не з'яўляецца аднароднай. Вызначаюцца тры асноўных трупы: гэта гаворка карэнных жыхароў Лоеўшчыны, гаворка перасяленцаў з былой Мінскай i Магілёўскай губерняў i гаворка перасяленцаў з былой Чарнігаўскай губерні. Бясспрэчна, найбольшую цікавасць мае гаворка карэнных жыхароў Лоеўскага раёна, якая сумяшчае асаблівасці як беларускай, рускай, так i ўкраінскай моў. Лексіка сельскага насельніцтва гэтай гаворкі ўключана ў слоўнік. Галоўныя фанетычныя асаблівасці гаворкі наступныя: У палажэнні пад націскам, акрамя галосных-манафтонгаў i, ы, у, e, о, а, падобных да галосных у беларускай літаратурнай мове, у традыцыйнай гаворцы адзначаюцца таксама дыфтонгі: yo ў гістарычна новых закрытых складах: вуол, куонь, стуог, суон i ie на месцы
Дадатковыя словы
зяўляецца
14 👁