Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ШЧАПО'К м. Кручок. Зашчапі на шчапок дверы. Pyчаёўка. Прышоў да пацегнуў за дверы, дак шчапок i вырваўся. Пярэдзелка. ШЧАРБГНА ж. 1. Шчарбіна. Такая маладая, a пабач, ско аькі шчэрб'ш у році. Бывалькі. 2. перан. Няшчасце, урон. Запалі, мамка, свечку да пагледі ды па запечку, ці велікая шчэрбіна — нема ў хаці семяніна (3 нар. песні). Вулкан. ШЧА'РЫЦЬ незак. Шчэрыць. Чогб ты зубы шчарыш? Вулкан. ШЧАСЛІ'ВЕНЬКА прысл. Шчасліва. Шчаслівенька, мо na дорозі куды паедіш. Дзяражычы. ШЧА'УЛЕВЫ прым. Із шчаўя. Я шчаўлева баршчу захацела, пашла нарвала шчаўлю да зварыла. Ручаёўка. ШЧО 1 злучн. Што. Ета рэдка такі род e, шчо друг друга не пакідаюць. Дзяражычы. ШЧО 2 займ. Што. У Любечы навалам, не то шчо, дак разнай вобуві. Дзяражычы. Так баліць, нача шчо паразбіванае. Цясны. Деражні кажуць шчо, а баршчоўцы — што. Бывалькі. Шчо у вас е? Шчо вам даць? Ручаёўка. ШЧОБ злучн. 1. Каб. Я кажу табе, шчоб ты сегодні була тут. Вулкан. У его нема радімага цела, шчоб не було пулі. Дзяражычы. 2. часц. Каб. Шчоб табе зарвала да замуравала! Дзяражычы. Шчоб ты мне чэраз два часы прынесла шаткоўку. Ручаёўка. ШЧО-ЛІ'БА прысл. Што-небудзь. Ты ж хочаш, шчоб ена шчо-ліба прывезла. Ручаёўка. ШЧО'ТАЧКА ж. Махры унізе плацця, спадніцы. Ена спадніцу з шчотачкамі як надене калісь, дак усе хлопцы загледаліся. Пярэдзелка. Плацце красівае, шчотачка унізу. Ручаёўка. ШЧО'ТАЧКІ мн. Часткі на задніх лапках пчалы. На шчотачках пчолы вашчыну носяцъ. Чаплін. ШЧО'ТКА 1 ж. 1. Шчотка. Куды я учора шчотку палажыла, нечым зубы пачысціць. Вулкан. Шчоткай адежнай абатрэш. касцюм ці плацце. Чаплін. // Прылада для апрацоўкі льну пасля трапання. Вот бачыш шчотка етая, ей мы вычэсуем лён. Калісь ена у кожнай хаці була. Ручаёўка. 2. Пендзаль. Шчотка бувае з травы, з рогожы. Вулкан. Цёця Прося гліны узела i шчотку беліць. Дзяражычы. ШЧО'ТКА2 ж. Дошкі, якія прыбіваюцца ўпоперак да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рогбжы, шчапбк, шчарыць, шчаулевы, шчбткай, шчотачкі, шчэрбш
2 👁
 ◀  / 433  ▶