Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
лат, калі дах крыецца чарапіцай, шыферам ці гонтай. Не хватае дошак на шчотку, трэба купляць зноў. Пярэдзелка. ШЧУ'ПАЦЦА незак. Церабіцца (пра курэй). Куры шчупалісь. Бывалькі. Так ужэ шчупаюцца куры, наверна, буде дошч. Вулкан. ШЧУ'ЦЦА зак. Пачуцца. Глухому не шчуецца, дак здасца. Дзяражычы. ШЧЫКА'ЦЦА незак. Шчыпацца. Не шчыкайся, бо маццы скажу. Первамайск. Урэдная малой була, як стане шчыкацца, дак усе деці плакалі. Рудня Марымонава. ШЧЫКЕ'Т м. Агароджа з колляў, дошак. Трэба шчыкётам загарадіць. Дзяражычы. Унь у суседа шчыкёт. Ручаёўка. ШЧЫФЫ прым. Працавіты. Ета хазяйка шчырая: усе робіць. Дзяражычы. У ее чалавек буў такі шчыры: хату паставіў, хлевы паделаў — ні мінуты не паседіць. Ручаёўка. ШЧЫРЭ'Ц м. Буйны пясок. Ета нада песок — шчырэц. Дзяражычы. ШЧЫТ м. 1. Верхавіна дрэва. Думаю, як я тые вішні наберу на том шчыту. Дзяражычы. Ізнізу не збірай, а на шчыт узлезь: на шчыту ігрушы е. Ручаёўка. Ворона села ле самага шчыта. Чаплін. 2. Грэбень крышы, хлява. На верх хлева, на крышу хаты кажуць шчыт. Дзяражычы. Ета ж залез на самы шчыт хаты. Крупейкі. ШЧЭ прысл. Яшчэ. Бацъка шчэ помаленьку дыбае. Дзяражычы. ШЧЭ'ЛЕШ мн. Сківіцы. Пошбу ірваць зуб, а такая невопытная доктарка, дак шчэлепі сам держаў. Первамайск. Плёх у шчэлепі. Пярэдзелка. ШЫ'БЕЛЬНЫ прым. Вельмі свавольны, гарэзлівы, нестрыманы. Пры бабі зрабіла б ета, дак пахадіў бы вілашнік. Хіба ена была такая шыбельная! Пярэдзелка. ШЫ'БЕННА прысл. Хутка, неасцярожна. Усякіе шохвіры е, екіе едуць так шыбенна, што аж страшка па вуліцы іці. Ручаёўка. ШЬГБЕНЬ.к. Палка. Шыбнем ці чым ударыць, дак плача. Ручаёўка. ШЬГБКА 1 ж. Шкло ў акне. Шыбкі у акне загразнілісь, памыць нада. Чаплін. ШЬГБКА 2 прысл. Хутка, шпарка. Шыбка бегае, ніхто не догоніць. Казярогі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

догбніць, пошбў, шчупацца, шчуцца, шчыкет, шчытў, шчэлеш, шчўецца, шчўпалісь, шчўпаюцца, шыбельны
2 👁
 ◀  / 433  ▶