ся да i жыве десяць годоў. Дзяражычы. Калісь брат пошоу у школу i мене з ім шуцёйна атправілі, бо было толькі шэсць годду, а я вучыўся добра, дак мене i аставілі у школі. Ручаёўка. ШЧАБО'УКНУЦЬ зак. перан. Абазвацца, парушыць маўчанпе. Ніде нішто не гомоніць, не шчобдукне—ціхенька усюды. Дзяражычы. Ніхто тут не шчобдукне — ніде нікого, немашакі. Первамайск. ШЧАВА' ж. Шчаўе. Кіслы, як шчава. Карпаўка. Шчавы нарвалі, заўтры боршч зварым. Первамайск. ШЧАВО'К м. Пстрычка. Як дасць шчаўка, дак гуз ускочыць на лабу. Бывалькі. Вот я толькі два шчаўкі даў, дак ена мене так баялась. Дзяражычы. ШЧАДРАВА'ЦЬ незак. Хадзіць перад Новым годам па хатах з песнямі, віншаваць з Новым годам. Хаділі, хаділі, шчадравалі, песні пелі — маладые булі. Ручаёўка. Раньша у кожную хату хаділі шчадраваць, а цепер — хто любіць. ІДясны. ШЧАДРО'УЛІ мн. Шчодры вечар, шчадрэц. Шчадрухі прыдуць пад акно на шчадроўлі i пеюць. Ручаёўка. ШЧАДРО'УСКІ: шчадроўскіе пёсні. Песні, якія выконваліся на Новы год i перад Новым годам. Калісь етых шчадроўськіх пёсняў багата пелі, да i цепер шчадроўськіе пеюць. Ручаёўка. ШЧАДРУ'ХА ж. Жанчына, якая шчадруе. Шчадрухі ходяць шчадраваць, а тады гуляюць у кого-небудь. Чаплін. ШЧАКЕ'Т м. Агароджа з колляў, дошак. Коляць колікі папалам, забіваюць у землю — от i шчакёт. Казярогі. Хатка старая, да i шчакёт ужэ паваліўся. Крупейкі. ШЧАКЕ'ЦІНА ж. Дошка ў плоде. Атарваў шчакёціну i усе яблакі абарваў. Ручаёўка. ШЧАКЯТА'ЦЬ 1 незак. Шчабятаць. Калі шчакёчуць деці, як верабенятачкі. Ручаёўка. ШЧАКЯТА'ЦЬ 2 незак. перан. Трашчаць (пра страляніну з аўтамата, кулямёта). Самалёт леціць да шчакеча, a ены пахаваліся. Вулкан. Кожную ноч немцы шчакетилі, так ужэ страшка) було, Крупейкі. ШЧАНЁНАК м. Шчаня. Як ашчанілася сучка, п'яць шчанёнкаў було. Чаплін. ШЧАНЬ ж. Бочка. На зіму ставім две шчані капусты i гуркоў. Ручаёўка. Муку калісь у шчані хавалі, а цепер колькі трэда, купляем у магазіне. Цясны
Дадатковыя словы
годдў, пяць, шчабоукнуць, шчавок, шчадроулі, шчадроускі, шчадруха, шчадрўхі, шчакетйлі, шчакеціна, шчакятаць, шчобдўкне, шчобдўкне—ціхень
2 👁