Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ШКРАБЯТА'ЦЬ незак. Шкрабаць. Мене за руку шкрабёча кошачка, дак я гавару аух. Дзяражычы. ШКУ'РА: у шкуры не мёсціцца. Вельмі злавадца. Жарын прыехаў на адін час i у шкуры не мёсціцца, кідаецца. Дзяражычы. ШКУРА'ЦІКІ мн. Самаробны абутак. Булі шкурацікі послі вайны: зверху кожа, а там дераўяные. Ручаёўка. ШЛЕГНУЦЬ зак. Выцядь, ударыдь. I шлёгнуў молдга пугай na спіне. Пярэдзелка. У ваде шлёг na каню, дак ена плыг у ваду да плёсь (3 нар. казкі). Вулкан. Лугу возьмет i шлёгнеш. Чаплін. ШЛУ'ННЕ: шлунне пераёсці. Вельмі надакучыць. Такі мучыцель! Ета ж трэба так шлунне пераёсці. Чаплін. Выцягне ён мне усё шлунне. Пярэдзелка. ШЛЬІГ м. Вяроўка, якой ловяць коней. А я каню шлыг на шыю, ён i стаў. Ручаёўка. ШМАРАВА'ЦЬ незак. Церці. Не шмаруй ты нагамі, багата песку прынёс. Пярэдзелка. ШМАРГАНУ'ЦЬ зак. перан. Ударыць. Так шмаргануў, што палецеў. Пярэдзелка. ШМО'РКАЦЬ незак. Шморгаць (носам). Шморкае носам. Як стаў шмдркаць, дак сабака забрахаў. Рудня Марымонава. ШМЫ'КАЦЬ незак. Шмыгаць, часта хадзіць тудысюды. I што за деці: шмыкаюць i шмыкаюць то у хату, то с хаты. Пярэдзелка. ШНУР м. 1. Шнур. Нацегні шнур, я ужэ буду вешаць плацце. Вулкан. Адін берэ шнур з аднаго боку, другі — з другога, галавешкай адбіваеш, палучаецца лінія, i па ёй правільна абцешаш. Ручаёўка. 2. Кручковая рыбалоўная прылада. Шнуры закідаем, у мене іх п'яць штук. Пярэдзелка. Шнур — перам'ёт на рацэ. Чаплін. 3. Аздоба, упрыгожванне. Цалісь світкі шылі з шнурамі. Дзяражычы. Пашыла спадніцу з шнурамі. Пярэдзелка. Л На шнуры. Пэўны вышываны ўзор. На шнуры ткуць посцілкі i скацеркі, толькі ужэ на чатыры панажы. Цясны. ШНУРАВА'ННЕ н. Аздоба, упрыгожванне (адзення). Нартны прыходіць, шые світу, а шнуравання німа— не буду i сукно гадщь. Ручаёўка. ШНУРО'УКА ж. 1. Ніжняя вопратка без рукавоў, якую жанчыны насілі паверх кашулі. Па-вашаму ліхвік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нўў, перамёт, пяць, шкрабятаць, шлўнне, шмараваць, шмаргануць, шморкаць, шмыкаць, шнураванне, шнуроука
1 👁
 ◀  / 433  ▶