Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ШАЦЕРЧЫК м. Парасон. У гораді ходяць пад шацёрчыкам. Бывалькі. ШВА'НКА: шванку атпаліць (упардць, нарабіць). Зрабіць шкоду. Онь уночы пойдуць, квортку маю суседу занесуць, а мне другую прыцягнуць — отэта шванку атпаліў. Дрова дядька прыўёз, дак хлопцы за ноч к цёццы панасілі — упордлі шванку. Дзяражычы. ІІІВАРАВА'ЦЬ незак. Шпацыраваць. У мене тут чыста, a деці шваруюць туды-сюды, толькі гразі наносяць. Бывалькі. ШВА'Я ж. Шэсдь сажаняў дроў. Загатаўляем некалькі швай дроў. Ручаёўка. ШВЕ'ЙКА ж. Щвачка. Покойная цёця швёйка була, i машына була у ее. Пярэдзелка. ШВЕ'ЙНЯ ж. Швейная майстэрня. Ена у швёйні роботала. Дзяражычы. ШВЕ'НДАЦЬ незак. Бадзяцца, сноўдацца. Чогб вы швёнадаеце сюды-туды? Карпаўка. Як настане день, дак швёндаюць i швёндаюць. Чаплін. LUBO'PKA ж. Вяроўка, аборка.Дай бо ты мне швдрку екую. Дзяражычы. Памянш. шворачка. Он шворачка вісіць на гвоздіку, вазьмі да заўяжы. Дзяражычы. ШКАДЛІ'ВЬІ прым. Зладзеяваты. Ен жа такі шкадлЛвы чалазек: хоць скепку, а украде. Дзяражычы. ШКАРЛУ'ЙКА ж. Шкарлупіна яйда. Шкарлупкі курам аддаем, каб еечкі булі крэпкіе. Ручаёўка. Куры перасталі есці шкарлупкі. Чаплін. ШКВА'РКІ мн. Скваркі. Трэба було шкварак нажарыць з камамі. Ручаёўка. ШКЛЮД м. Шырокая еякера для часання бярвенняў. Шклюдам абрабатуем дрэва на экспарт. Сякерай цешам к сабе, а шклюдам ад себе, ён прыспасоблены толькі для етага. Ручаёўка. ШКЛЯ'НКА ж. Кавалак шкла. Пеця ногу парэзаў аб шклянку. Ручаёўка. ШКО'ДА 1 ж. Шкода. Такую ты мне шкоду зделаў. Бывалькі. Тут жа шкоды нема: ну аўса ці ешчэ чогд, а калі б була шкода, дак коровы ішлі б туды. Дзяражычы. ШКО'ДА 2 прысл. Шкада. Як ена паганая да негілюзная, дак шкода хлопца. Дзяражычы. Мне було шкода, калі ён памёр. йярэдзелка. 3 ей нічога не буде, да децей малых шкода. Ручаёўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

lubopka, шванка, шварўюць, швая, швейка, швейня, швендаць, шкадлівьі, шкарлуйка, шкарлўпкі, шкваркі, шклянка, ііівараваць
4 👁
 ◀  / 433  ▶