Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ШАЛЕ'ПНУЦЬ зак. перан. Ударыць. Ена заступілася, дак ее шалёпнулі камнем. Ручаёўка. ШАЛЕ'ЦЬ незак. Дурэць, сваволіць. Не шалей так, паседі хоць мінутку ціха. Дзяражычы. ШАЛЕНЫ прым. перан. Вельмі рухавы, жвавы. От такі шалёны кабанчык, кручаны, як метла, не пастаіць на месці. Дзяражычы. ШАЛЁУКА ж. 1. Шалёўка. Е доска грубая, а шалёўка — тонкая, ёй аббіваюць хату, робяць зоборы. Робяць узор на шалёўцы, вунъ немчык як выразаў. Ручаёўка. 2. Агароджа з дошак. Шалёука крашана, там о-о небог жыве. Ручаёўка. Вунь крашана шалёука, тады его дом буде. Чагілін. ШАЛУДЗІ'УКІ мн. Гваздзікі. Жоўтыя чарнабрыўцы у нас называюць шэлудіўкі. Дзяражычы. Шалудіўкі — цацкі такіе, сеюць у городі. Ручаёўка. ШАЛЯ'НКА ж. Шарсцяная хустка. Шаліноўка подходить пад нашу шалянку. Дзяражычы. ША'МАЦЬ незак. Шамацець, шалясцець. Чую, што ета шамае, a ета дісятка у кармані. Пярэдзелка. ША'МНУЦЬ зак. 1. перан. Праваліцца. Я тады як шамну у яму, дак чуць еулезла. Ручаёўка. 2. перан. Пайсці хутка. Я устала да як шимнула доддму, прышла — ужэ валы гналі пасці. Ручаёўка. ШАМЯШЧЫ'НА ж. Перхаць. У галаве шамешчына е, ета калі кожа бунтуецца. Ручаёўка. ШАНУ'ЦЬ зак. Кінуцца, пайсці. Іду па пуці, дак можа мене у другое места шанё — на луг, там, де трава. Дзяражычы. ША'НЬКА ж. Сумка, торба. Шанька, лісёнка, кайстра, сумка, торба — п'яць наіменаванняў аднаму. Дзяражычы. Кніжкі мы у шаньках насілі. Бывалькі. Памянш. шанечка. Ты узела шанечку? Дзяражычы. Шанька — бальшая кайстра, шанечка — маленькая сумачка. Мохаў. ШАПАЦЕ'ЦЬ незак. Шамацець. Як дерава трухлявае шапацщь, так i ена. Дзяражычы. ШАПАЦЁЛКА ж. перан. Нядужы, слабы чалавек. Ходора ужэ шапацёлка, трухлявая. Дзяражычы. ШАПЯЛЯ'ТЫ прым. Шапялявы. От шэпелятая Прося стала, говорыць — нічога не разберэш: зубы павыпадалі. Бывалькі. Шэпелятая стала ты. Дзяражычы. ШАПЯТА'ЦЬ 1 незак. перан. Цяміць, кеміць, разу27. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

горбді, пяць, ходбра, шалепнуць, шалець, шалудзіукі, шалянка, шамаць, шамнуць, шамяшчына, шануць, шапацець, шапяляты, шапятаць, шймнула
2 👁
 ◀  / 433  ▶