ЧЭ'ПАК м. Чапец. A тэя, цеперакі кажуць чэпёц, а тады — чэпак. Ручаёўка. Як стане халадець, дак я нашу чэпак. Чаплін. ЧЭ'ПІК м. Чапец. У козлы заплецецца да чэпік наверх — так калісь хаділі. Дзяражычы. ЧЭРАЗ прыназ. 1. Цераз. Наша село агнёвае: агонь прайшоў чэраз его, асталася адна земелечка. Бывалькі. Люба у нас чэраз хату жыве. Ручаёўка. 2. Праз, з-за. Ета ж я чэраз Просю наехала. Дзяражычы. У нас жа Валодъка умер чэраз пажар, пералекаўся. Казярогі. ЧЭ'СНАСЦЬ ж. Сумленнасць. Каму ні плаціць, да плаціць, а луччай свайму, дак ён па чэснасці зделае. Дзяражычы. ЧЭ'СНЫ прым. Сумленны. У нас прэдседацель чужы, да такі чэсны чалавек. Бывалькі. ЧЭСЦЬ ж. Сумленне. Я ж думала, што ён па чэсці зделае, а ён не па чэсці, а па-пескі. Дзяражычы. ЧЭ'ЦВЕРАНЬ м. 1. Прапілаваны праём у вушаках. Чэцверань— паз у вушняках, куды уваходіць рама ці дверы. Пярэдзелка. 2. Праём у дошках, куды заганяецца шпона. Убіраецца чэцверэнь, штоб накрылась доска доскаю. Пярэдзелка. ЧЭ'ЦВЕРЦЬ ж. Прапілаваны праём у вушаках. Чэцверць вубіраюць у дверах i вокнах — паз вудаўбуюць. Дзяражычы. ш ШАБЕ'ТА ж. 1. Скрынка, Падай тую шабёту, накладу пугаўкі. Дзяражычы. 2. Кожаная або сшытая з палатна сумка, ён прынёс у шабеці тры бутылкі малака. Дзяражычы. Он, шабёту узяў i носіць. Пярэдзелка. 3 шабётай пабегла разносіць пошту. Чаплін. ШАВЯЛЯ'ТЫ прым. Шапялявы. От шэвелятая Прося стала: зубы павыпадалі. Дзяражычы. ШАГ м. Крок. Маткін участак — 400 шагду. Мая унука маленькая, i шагі у ее маленькіе. Ручаёўка. ША'ИКА ж. Страказа. Як цёпла, дак шайкі летаюць ле вады. Казярогі. ШАЛАМО'К м. Кепка. Абы не жарка, екісь шаламок надене на голаву. Дзяражычы
Дадатковыя словы
мбк, чэснасць, шабета, шавяляты, шаика
5 👁