ЧЬГСТА2 злучн. Нібы. Пчолка — чыста чалавек. Дзяражычы. ЧЫ'СТА 3 часц. узмацн. Я к віснулі усе чыста: децей жа з дваццатага году утрох прышло, a ішло на войну можа пяддесят, a пасьілалі — земле важна, вот легла, дак легла нашых людей, да дубочкі, да дубочкі. Дзяражычы. Я палучу грошы, дак усего чыста панаку плюем. Крупейкі. ЧЫСТАТА' ж. Чысціня. Вы б нанялі прыслугу да жылі у чыстацё i любаце. Дзяражычы. ЧЬГСТЫ прым. 1. Чысты. То баба такая: паседіць у серэдіне i вулеціць чыстая. Дзяражычы. Ім намеісся чыстых штаноў — у воду зайде да з вуценяткамі боутаецца. Ручаёўка. Расцеганка — руські плоток, чыстая шэрсць, красівы такі. Крупейкі. Памянш. чысценькі. Девачка такая чысценькая, да абаюдная, да нешэпелятая. Дзяражычы. А Чыстае поле. Раздолле, прастор. У чыстам полі, у шырокам раздоллі там касары сена косяць (3 нар. песні). Первамайск. За ею парэнь малады у чыстам полі на вараном кане бежыць. Карпаўка. Чысты вугал. Вугал у лапу. Чысты вугал робяцъ, каб було красівей. Ручаёўка. А чысты вугал — ета калі канцы бярвенняў не выступаюць. Чаплін. Чыстае вока. Не вінаваты ні ў чым. Мае вока чыстае перад ім. Дзяражычы. 2. Здаровы. Я чыстая стала, да расправілась, да поўная, дак прышла корду даіць, дак як ото зеркала: такая хорошая стала. Дзяражычы. ЧЬГСЦЕНЕНЕЧКІ прым. Адкатонны. Усякіе паесы булі: чысцененечкіе — зелёненечачкіе булі, красные— t полдсамі. Дзяражычы. ЧЬГСЦІЦЬ незак. 1. Чысціць. Валодька такі верны: сваіх коней скрозь чысціць. Дзяражычы. То у місцы лісты, мы децям чьісцілі храпы. Крупейкі. 2. перан. Біць, лупцаваць. Матка мая увыйшла, да за комель, да давай чысціць нас. Дзеражычы. ЧЭ'КАЦЬ незак. Дыбаць. Ну, чэкай, небожа. Пярэдзелка. Чэкала, чэкала, чуць даплелась. Ручаёўка. ЧЭ'КЕР м. Плойма, шмат дзяцей. У тае хазяйкі чекер у хаці. Целы чэкер напладіла. Бывалькі. Такі чэкер: было аж семера децей. Крупейкі. ЧЭ'ЛЯДКА ж. Наймічка, хатняя работніца. Мой хазяін чэлядку наняў, дак девяць годду чэлядка служыла. Дзяражычы
Дадатковыя словы
годдў, кордў, чэкаць
3 👁