Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
страту жадаиня што-н. рабіць. Старая, дак ахота адпадае роботаць, ужэ не здолею. Первамайск. АХО'ТНІК м. Паляўнічы. Елісей кались на болоці хадіў, убіў казла, а другі ахотнік падгледеў. Рудня Марымонава. Аткуль жа узяўся малады ахотнік, разбіў, разлучыў усю нашу любоў (3 нар. песні). Чаплін. АЦАНАВА'ЦЬ зак. Ацаніць. Ах, невесёлая сегодні публіка, ацанаваць ее чатыры рубліка (3 песні). Вулкан. Веня буў такі цікавы, проста я не магу ацанаваць. Дзяражычы. АЦАНО'ВАНЫ, АЦАНАВА'НЫ дзеепрым. Ацэнены. Мне прышла пасылка на трыццаць рублей ацандвана. Ручаёўка. Пасылка на две сотні рублей ацанавана. Первамайск. АЦЁПВАЦЦА зак. Абтрапацца. Штаны слабые екіесь, абцёпуюцца. Пярэдзелка. АЦГХНУЦЬ зак. Супакоіцца. Аціхла трохі непутна, то ж каб чужое, а то свая страда. Ручаёўка. АЦГШЫЦЦА зак. Супакоіцца. Вецер ацішыўся толькі к поўначы, а цэлы день дуў так, што песком засыпала вочы. Ручаёўка. / / Супакоіцца, прыйсці ў спакойны стан. Толькі к старасці баба ацішылася. Чаплін. АЦО'ПАК м. Цяльпук. Пакажы хлопца, екі ён у цебе ужэ вырас. Ого, екі ацдпак! Карпаўка. Ого, екі ужэ ацдпак стаў! Дзяражычы. АЦУРА'ЦЦА зак. Зусім адмовіцца. Я ацуралась i кінула усе, думаю, захрэсніцесь вы ca усім сваім. Дзяражычы. Ачураўся ат етых детак. Чаплін. АЧАРО'Т м. Чарот. Пад'ежджаюць к ачарот-асаке: ізлазь, деўка, із калясачкі мае да жні, деўка, ачаротуасаку, сцелі пасцель молодому казаку (3 нар. песні). Вулкан. Паеде стары ачароту накосіць, а я вусушу. Kaзярогі. Адна рота ішла із лесу, а я драўся па ачароту. Первамайск. АЧНУ'ЦЦА зак. 1. Адгукнуцца, адазвацца. Паехаў Сашын унук дай не чутна.— Де-небудь дай ачнёцца — моладеж цепер усюды: як день, дак ідець народ угору, усякай навукі вучыцца. Первамайск. 2. Паказацца, праявіцца. Рак як бородаўка ачнёцца, a тады пускае карэнне. Ручаёўка. АЧО'МКАЦЦА зак. Апамятацца. Чуць ачомкаўся: тры дні галава балела послі свадьбы. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ахбтнік, ацанаваны, ацанованы, ацопак, ацурацца, ачарбту, ачбмкаўся, ачнуцца, ачомкацца, падежджаюць
6 👁
 ◀  / 433  ▶