АЧУ'ХАЦЦА зак. Апрытомнець. Палежаў трохі i ачухаўся, чуць допоўз додому. Дзяражычы. АШО'КАЦЬ 1 зак. Абдурыць. Его ашокалі — малады буў ешчэ, дай ажанілі на Пашы. Бывалькі. Ашдкаў дурную, дак вот жыві — гледі ляльку. Дзяражычы. АШО'КАЦЬ 2 зак. Узяць верх. Як ашокаюць кого, дак не адбіцца. Дзяражычы. ББА4 узмацн. часц. Ды. Коля, іді ба скарэй. Дзяражычы. Атчапіся ба, чо ты ка мне прыстаў, а то плюхну у вочы. Ручаёўка. Чого ба то ім багата налогу? Чаплін. БА 2 злучн. Бо. Не магу есці вуцінага м'яса, ба ветрам пахне. Дзяражычы. БАБА1 ж. 1. Маці аднаго з бацькоў. Баба, ты ляж, калі у цебе галава баліць. Карпаўка. От дабрэнная унучка, не забывае свае бабы. Чаплін. 2. Прабаба. Баба Нюра — матка маёй бабушкі. Дзяражычы. 3. Жонка. Ета у мене другая баба. Дзяражычы. На вайне разам двох с biно ў пабіта, з бабай удвух натуральна жывом. Первамайск. Юра пошоу у прымы, ета у его трэйцяя баба, да лісавая з ім такая, ведама, баба i у цыгана ласкі даб'ецца. Бывалькі. 4. Жанчына. Баба ішчэ уклоніцца: драстуйце, як здоровейка ваша, а бабі ужэ восім десяткау. Ручаёўка. У нас i старые бабы пробуюць хадіць на роботу. Первамайск. Да цішэй ву, раскрычаліся. Прауду кажуць: як две бабу базар, а п'яць, дак ярмалка. Дзяражычы. Памянш. бабка. Бабка, чого у цебе бальшая кучка вуценят, а у нас малая? Ручаёўка. Бабка, прыді к нам начаваць. Чаплін. 2. Зварот да старой жанчыны. Надовечы прышлі: бабка, дай грошай. Ручаёўка. У нас такая старая толькі Ходора, мо сто годоу; зайдуць чужые: бабка, як твае здордуе. Чаплін. 3. Павітуха. Ваша бабка — баба Матруна: усіх ена бабіла. Чаплін. БА'БА2 ж. Прылада, якой забіваюць палі. Заутра бабу трэба падвезці к маету, будам сваі забіваць. Первамайск. БАБА'ЙКА ж. Вясло на плытах. Бабайкі з лесіны зделаны. Пярэдзелка. О-о, добрые бабайкі} лёгенькіе да гладкіе. Чаплін. БА'БАЧКА: у бабачку. Спосаб завязвання хусткі дву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ачухацца, ачўхаўся, ашокаць, бабайка, бабачка, дабецца, здордўе, мяса, пяць
18 👁