Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ХЛУДЗГНА ж. Дубец, палка. Я цебе стукну хлудінай. Карпаўка. Калі б хлудінаю, хлудшаю, каб не хаділа, куды не трэба. Ручаёўка. ХЛЫБАСНУ'ЦЬ зак. Ударыць. Не балуй, Сашка, а то як хлыбаену па спіне. Пярэдзелка. ХЛЬГСНУЦЬ зак. Ударыць. Я як хлысну его палкаю. Дзяражычы. ХЛЫСТ м. Спілаванае страявое дрэва. У добрага хазяіна дак адны хлысты, а пней нема. Ручаёўка. ХЛЮПАШЧАТДЬ незак. Плюхадца. А рыбы столькі многа, што аж хлюпашчыць. Чаплін. ХЛЮШЧ: мокры (вымак) як хлюшч. Прамоклы да ніткі. Такі дожч іде, я вымак як хлюшч. Дзяражычы. Мокры як хлюшч. Пярэдзелка. ХЛЯВЕ'Ц м. Невялікі хлявок. Маленькі хлеў — хлевёц для целяці, парасяці. Дзяражычы. Пайду хлевёц разбуру, де целяці стаяла. Крупейкі. Хлеу — де коровы, а маленькі — хлевёц для целяці, парасяці. Ручаёўка. ХЛЯТА ж. Хлюпота. На дварэ хляга такая — не прайці. Вулкан. У такую хлягу на вуліцу не выйді. Бывалькі. ХЛЯ'РЬЩЬ незак. Ісці, лупіць (пра дождж). То ж такі дожч на дварэ хлярыць. Дзяражычы. ХЛЯУЧУ'К м. Хлявок. Адгараділі хлеўчук да адсадШ туды целяці. Дзяражычы. ХЛЯШЧЭ'Й прым. Званчэй. У нашых галаса хлешчэй. Дзяражычы. ХО'ВАЛКІ мн. Хованкі. А чогб ты з імі у хдвалкі не гуляеш? Дзяражычы. ХОЛО'ДНА прысл. Холадна. Холодна, дак не хоча з хлева вуходіць. Бывалькі. А уб'еш кабана да холодна, дак сала добра лежыць. Чаплін. ХО'ПНУЦЬ зак. Хапнуць. Ен рад, што хдпнуу дваццаць п'яць. Ручаёўка. ХО'ХАМ м. Смех, рогат. Такі хохам паднялі у хаці. Табе хохам, а мне слёзы. Ручаёўка. ХОЧ 1 злучн. Хоць, хаця. Хоч найдеш де хунт сала, дак старае. Карпаўка. ХОЧ2 часц. Хоць, хаця. Канец года, а мне хоч ты кідай вучобу. Дзяражычы. Паеду туды хоч на год. Чаплін. ХОЧ БА часц. Хоць бы, хаця б. Вам хоч ба сегодні поддхлі куры. Ручаёўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяць, убеш, хлыбаснуць, хлявец, хлярьщь, хляучук, хляшчэй, ховалкі, хопнуць
1 👁
 ◀  / 433  ▶