Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ХРА'ПА1 ж. 1. Храпка, ножка качана. Найшлі укус— храпы етые, нічога на свеце не панімаюць. Дзяражычы. Заберы корові: то у місцы лісты, да децям чысцілі храпы. Ручаёўка. Як бальшы качан, то храпа укусная. Чаплін. 2. Замёрзлая зямля, гразь без снегу. Ужэ храпа була на вуліцы. Первамайск. Паехалі быстра, аж храпа зазвінела. Пярэдзелка. ХРА'ПА2 ж. Корань лілеі. Лілія расце, сцелецца, дак ее корань — храпа. Дзяражычы. Храпы насабірала з жоўтай ліліі. Бывалькі. ХРАПА'ТЫ прым. Храплівы. Де той храпаты, нехай бы помог прынесці мешка. Пярэдзелка. ХРАСТАВІ'НА ж. Крыжавіна. Хрэставшы зверху i знізу, а na хрэставінам чатыры стоячкі, звязуюць верх i ніз. Дзяражычы. ХРУ'МКАЦЬ незак. Хрумстаць. Света, не хрумкай ты так сільна за столом. Пярэдзелка. ХРУ'ШЧЫКІ мн. Хрушчы. Хрушчыкі — ета такіе сухарыкі. Бывалькі. Хрушчыкі пайду скора пекці. Пярэдзелка. Усего було на свадьбі: i хрушчыкі тые ж булі, толькі екіесь неважные. Ручаёўка. ХРЫБЕ'ТНІК м. Хрыбет. Палазь болей na чужых агародах, дак i хрыбётнік пераламлю. Пярэдзелка. ХРЫСТАВА'ННЕ н. Падарунак на вялікдзень. Я 'ёй хрыставання не давала саўсім. Дзяражычы. ХРЫШЧЭ'НІЦА ж. Хросніца. Хрышчэніца мая Верка раділась увосень. Вулкан. Мая хрышчэніца— так говораць у нас на хросную дачку. Чаплін. ХРЭНО'ВІК м. Нагатаваны хрэн. Хрэновіку нема, деткі, i гарчыцы не купляла, ежце м'яса так. Ручаёўка. ХРЭСТ м. 1. Крыж. Деўка адна була, дак схавалась за хрэст да папужала добра усіх на русалку. Ручаёўка. Памянш. хрэсцік. Залаты хрэсцік калісь матка павесіла. Бывалькі. 2. Вышыўка крыжыкам. Усяк ушывала: i пад хрэст, i немецкім хрэстом ушывала. Дзяражычы. Мне дак хрэстом легчэй ушываць. Цясны. ХРЭ'СЦІК м. Шво. Грэчкаю зарубіць — нача хрэсцікамі такімі рубілі. Дзяражычы. ХРЭ'ШЧЫК м. 1. Хрэст. Старые екіе i цепер хрэшчыкі носяць. Ручаёўка. 2. Рошчына. Хрэшчык — як neкуць хлеб, дак цеста астаўляюць i на ём учыняюць хлеб. Дзяражычы. Рашчыняем дежку, пеком хлеб i зноў кі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мяса, храставіна, хрумкаць, хрыбетнік, хрыставанне, хрэнбвіку, хрэстбм, хрўшчыкі
2 👁
 ◀  / 433  ▶