ХЛЕБ м. 1. Збожжа, жыта. Хлеб увабралі добра, да дажджоў. Дзяражычы. Хлеба цьма на полі. Люд i палучылі i хлеба, i кортошкі. Ручаёўка. Ета збожжа говораць толькі у колхозі, а мы хлеб, хлеб — то ж хлеб i е. Чаплін. 2. Хлеб печаны. Хлеб бувае глёўкі, гараны, не відна, шчо ён i белы, як чугун лежыць. Дзяражычы. Уце пеком ужэ трэццяе печыва хлеба. Первамайск. 3. перан. Дастатак, багацце. Цыган сярод хлебоў умірае. Ручаёўка. Памянш. хлебец. Деткі мае, у нас е хлебец, купляць сегодні не нада. Дзяражычы. Коб хлебец падышоў, я б его скоранъка спекла. Пярэдзелка. У магазіні хлебец готовы. Чаплін. ХЛЕБАРЭ'ЗКА ж. 1. Хлебарэзка. У сталоўку новые хлебарэзкі прывезлі. Бывалькі. 2. перан. груб. Твар. Хлебарэзку раз'еў. Пярэдзелка. ХЛЕБАТА' ж. Збажына. Столькі хлебаты стаіць у Нікалаеўцы. Ручаёўка. ХЛЕПЯТА'ЦЬ незак. Булькаць, хлюпаць. У грудях хлепёшча, хлепёшча, прама кроў хванталам іде, а тады хлёп-хлёп-хлёп. Дзяражычы. Кроў як пойде із рота, печонкамі хлепёшча, як у кабана. Чаплін. ХЛЕУ м. Хлеў. Унук жа вукачаў гной із хлева. Дзяражычы. Загані целічку у хлеў, а то зіхае. Ручаёўка. Его мамка на хлеву целяты поіць, коровы до'щь да нашла моху драць. Ручаёўка. Памянш. хлеўчучок. У хлеве адбіваюць хлеўчучок — саж. Дачка, бежы скарэй, свіння з хлеўчучка вускачыла. Ручаёўка. ХЛЕПНУЦЬ зак. Залпам выпіць. Літры две.малака адразу хлёпну. Бывалькі. ХЛЕСТКА прысл. Спрытна. Ета сілее тую, ета так хлёстка б'ецца. Дзяражычы. ХЛЁСТКІ прым. Спрытны. Хлёсткі, хлёсткі буў, расцягне да пацягне, аж вецер лампу тушыць. Казярогі. Свекруха была быстрая, акуратная, хлёсткая. Пярэдзелка. ХЛО'ПАЦЬ незак. перан. Прагна есці (пра кабана). Кабану размучу у воду мукі, галушкі звару, дак ён хлопав іх, як кортоплі. Дзяражычы. ХЛОП'Е н. Атрэп'е, адыходы пры трапанні льну. Лён абдіраюць ці трапаюць, астаецца хлоп'е. Ручаёўка. ХЛУДЗЕ'Ц м. Палачка, на якую надзяюць цэўкі. 3 крушыны хлудцы рабілі з маладых, роўненькіх ветак. Цясны
Дадатковыя словы
атрэпе, бецца, дощь, колхбзі, кортбшкі, разеў, хлевў, хлепятаць, хлопаць, хлопе, хлудзец
1 👁