Старонка 363
◀ / 433 ▶
варыць не можа, і чуць ходіць. Як дерава трухлявае шапаціць, так і ена. Дзяражычы. ТРУШКІ прысл. Трушком. Я стала крычаць да трушкі адтуль, а ему рукі немцы ланцугамі такімі звезалі. Чаплін. ТРЫ: ні два ні тры. Абыякавы. Людям ён ні два ні тры, а у хаці паганенны. Ручаёўка. ТРЫБАМ: ніякім трыбам. Ніяк, ніякім спосабам. Мая Маруся насіла соску на грудях, ніякім трыбам нельга було атвучыць. Ну як к ему падыйсці? Ніякім трыбам к ему не подойдіш. Дзяражычы. ТРЫВАЛЬНЕЙ прысл. Мацней, дужэй. Трывальней буде і здаравей, калі варанае есць буде. Дзяражычы. ТРЫМЦЕЦЬ незак. Дрыжаць, калаціцца. Аж трымціць, так есці хоча. Бывалькі. 2 перан. Заміраць ад страху. Аж душа трымцела, так баялася немцаў. Дзяражычы. ТРЫНКАЦЬ незак. Пазваньваць. Чого-та тэлефон не трынкае. Ручаёўка. ТРЫСЦЕНАК м. Трысцен. Жэніўсь мой Пеця, бацька і трысценак зрабіў, ліж ба добра і дружна жылі. Пярэдзелка. Трысценак называюць, калі к хаце прыделываюць другую хату. Ручаёўка. ТРЫСЦЁ н. Пласцінкі, з якіх зроблена бёрда. Такое тоненькае трысцё, і его в'яжуць шнуркамі. Як посцілка тоненькая, то тоненькае трысцё, а на грубую — грубае. Трысцё з хорошага дерава робяць — з клёна. Ручаёўка. ТРЫСЦІНЫ мн. Пласцінкі, з якіх зроблена бёрда. Трэсціны — тоненечкіе палачкі. Пярэдзелка. ТРЭ, ТРЭА у знач. вык. Трэба. Трэ іці солонікі варыць. Бывалькі. Трэ, шоб копу змалацілі. Ручаёўка. Напазычаецца да трэ людям аддаць. Чаплін. Трэ латку прыкраіць. Сяўкі. ТРЭЙЧЫ прысл. Тройчы. Немец як хапіў за шыю, як кінуў, дак трэйчы паракацілася. Карпаўка. Трэйчы гарэлі за сваю жысць. Первамайск. ТРЭСНУЦЬ: трэсне мароз. Аб надыходзе марознага надвор'я. Шчэ як трэсне мороз, дак усе памарозіць. Дзяражычы. ТУГІ прым. Тугі. Нашто ты такі тугі варатнічок пашыла? Вулкан. 2. Цвёрды. Белай дежачку стаўлеем, свае тугіе качаны рэжам туды і с колхозу бером. Цясны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶