ТУКАЦЬ незак. перан. Гаварыць, заклікаць. Тукалі усе бабы на ее: уставай да іді прачуцісь. Ручаёўка.
ТУЛІЦЦА незак. Адхіляцца, адхінацца. Як хочу пацалаваць, дак так туліцца — не хоча. Ручаёўка.
ТУЛЯЦЦА незак. Бадзяцца, блукаць. Ён усё десь туляецца па гарадах. Ручаёўка. Хавацца. Ох, ужэ туляюся, туляюся, да усеадно усе і пабачылі. Дзяражычы. Ён жа день туляецца па кустах. Вулкан.
ТУНІКІ: па-за туніках туляцца. Хавацца. Мае сыны ваююць, пане сваха, а у яго па-за туніках туляюцца. Ручаёўка.
ТУПІЦА ж. Сякера тупая. Згубіў я сваю тупіцу у лесі. Ручаёўка.
ТУПЫ прым. Тупы. Нічога не знае, такі тупы хлопец, вучыцца не хоча. Бывалькі. Нячуйны (пра сабаку). Тупы на хаду сабака. Дзяражычы.
ТУРЧАНКА ж. Сорт бульбы. Мы два зогончыкі турчанкі пасаділі. Первамайск.
ТУРЭЦКІ: турэцкія агуркі. Сорт агуркоў. То турэцкіе агуркі — бальшые і доўгіе, я такіх не сею, у мене простые. Ручаёўка.
ТУТАКА прысл. Тут. У том гаду дак тутака девачкі з Лоеўськага педвучылішча кортоплі капалі. Ручаёўка. Тутака раділася і паміраць буду тутака. Чаплін.
ТУТАКІ прысл. Тут. Тутакі у нас многа чого е, я вам пакажу. Дзяражычы. Тутакі у нас машыны ніколі не хаділі. Пярэдзелка.
ТУЧА ж. Вялікая хмара. О-о, хмары находяць. А як бальшая, дак кажуць: туча найшла. Чаплін.
ТУЧНЫ прым. Тлусты, тоўсты. Наша сала тучное. Дзяражычы. Я не люблю тучнога сала і м'яса. Ручаёўка.
ТУШОНІКІ мн. Тушоная бульба. У Цеснох говорац тушонікі. Дзяражычы. Я тушонікаў на абед прыставіла. Цясны.
ТХАРАНЯ н. Тхараня. Тхарыха з тхаранятамі усе грады перакапала. Чаплін.
ТЫБЛІ мн. Драўляныя шыпы. Не на гвозді нада було браць, а на тыблі браць. Дзяражычы. Дераўянные шыпы, а у нас тыблі. Бывалькі.
ТЫДЖАНЬ м. Тыдзень. Тыджнёў два пройде — і кортоплі будуць готовы. Дзяражычы. З тыджань у коноплях так пеў. Ручаёўка.
80 👁