Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
СМАРЧО'НАК м. Неслух. Ах ты, смарчонак, хаді сюды, я табе накажу, як браць чужое. Каму я казала: не чапай, ета усё девачак, што у нас жывуць. Пярэдзелка. СМА'ШНЫ прым. 1. Смачны. Табе тое не угодна, тое не смашна — не угодіш. Дзяражычы. Хоць i воўна, абы кішка поуна — не прыгледайся, шо не смачнае, паеу абы што. Дзяражычы. 2. Добры. Жысць была не вельмі смашная: i нологі булі, i штрахоўкі. Карпаўка. СМЕРЦЬ: чэснаю смёрцю. Сваёй смерцю. У прэстарэлы дом найду, дак чэснаю смерцю закапаюць i усе. Дзяражычы. Смерць прышла. Прышоў час памерці. Адна прасіла, дак смерць прышла, дак ена кажа, каб я шчэ пажыла. Дзяражычы. СМО'ЛКА ж. Малако каровы перад цяленнем. Еслі смолка паявілася, то да целення мала асталась. Первамайск. Ценер корова дае адну смолку. Ручаёўка. 'СМОЛЬ ж. Смаліна. Трэба наколоць смолі, бо без ее трудна запаліць у печы. Пярэдзелка. СМОФАД м. Смурод. Нарабіў смораду ноўненечкі двор. Дзяражычы. СМУ'ЦЕН прым. Смутны. Салавей, соловушка, смуцен, не весел, головачку павесіў, зёрна не клюеш (Я нар. песні). Карпаўка. СМУ'ЧАНЬІ прым. Хворы. Корова ходіць, не есць, нача смучаная. Дзяражычы. СМЫК м. перан. Худы, галодны чалавек. Наеўся як бык, перагнуўся як смык, а голодны, як сабака. Дзяражычы. СМЯКНУ'ЦЬ зак. Сцяміць, падлічыць, падумаць. Да смекні, колькі мужчын німа: у мене два зеці паклалі, Сцепана убілі, a жонкі німа, діцятка скітаецца, забралі у прыют. Бывалькі. СМЯРЦЕ'ННЫ прым. Смяротны. Я смерценная плацця забрала i нанесла туды. Дзяражычы. СНАВА'ДЛА н. Прыстасаванне, пры дагіамозе якога снуюць кросны. Снавадла — доска доўгая, дірачкі e, туды забіваюць калкі i прыбіваюць к сцене. Дзяражычы. Оцета i буде тое снавадла. Казярогі. СНАВА'КА ж. Жанчына, якая снуе кросны, снавальшчыца. Калісь я була добрай снавикай. Казярогі. СНАВА'ХА ж. Снавальшчыца. Мар'я аснавала кросна. Ена хорошая снаваха. Карпаўка. / я умею снаваць, а луччаю снавахаю у нас Ганна Чавенкова була. Цясны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

голбвачку, маря, наколбць, нолбгі, смарчбнак, смашны, смблі, смбраду, смучаньі, смякнуць, смярценны, смў, смўчаная, снавака, снавйкай
7 👁
 ◀  / 433  ▶