Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
СНА'УДАЦЦА незак. Сноўдацца. Як нап'ецца, дак i снаўдаецца па селу. Казярогі. Матка век дома не седіць, толькі i снаўдаецца па хатах. Мохаў. СО'ВЕСНЫ прым. 1. Сумленны. Цепер багата совесных людей. Ручаёўка. 2. Нявінны, цнатлівы (пра дзяўчыну). Будь ты совесная ці не совесная, а павелі у хлеў спаць (пасля абраду вянчання). А еслі не совесная — хамут маццы адеваюць на шыю: дачка твая не совесная, а тады букеты чорные прышываюць. Дзяражычы. СО'ВЕСЦЩЦА незак. Саромецца. Чалавек прышоў у хату да совесціцца прайці далей. Ручаёўка. СОН 1 м. Сон. Напаў сон, цэлы день хочу спаць. Дзяражычы. Л На сон клоніць. Хочацца спаць. Такая балезня, што толькі на сон клоніць. Дзяражычы. СОН 2 м. Сланечнік. Сон буде цвісці, тады абразуецца калесо. Дзяражычы. СОН 3 м. Кветка сон. На палянцы ужэ паказаўся сон, ' а кругом лежыць снег. Пярэдзелка. СО'НАЧШК м. Сланечнік. Сбначнік балыиы буў, ку~ рыца па соначніку водіць. Дзяражычы. СО'ПКІ прым. Сопкі. Кордоплі сопкіе сёлета. Дзяражычы. Нашы свахі нёмы, нашы свахі нёмы, грэцкаю полову елі, грэцкая полова сопка, дак пазалегала глотка (3 нар. песні). Дзяражычы. CO'PAKI мн. Памінкі. На соракі, кажуць, трэба сорак бліноў спекці да з'есці. Ручаёўка. СО'ТКА ж. 1. Сотка (1/100 гектара). Ты мне дабау илчэ адну сотку города. Чаплін. 2. Бутэлька, пляшка (100 грамаў гарэлкі). Он прынесла сотку, іді да выпі. Пярэдзелка. Сбткі рэдка цепер прадаюць, а болей паўлітры. Чаплін. СО'ША ж. Шаша. Ле нас соша проходіць, машыны ходяць. Карпаўка. СПАБЕ'КНУЦЬ зак. Надзівіцца. Усе Не спабёкнулі, як ены за ею плакалі. Пярэдзелка. СПАВІТО'К м. Спавівач. Діця спавіваюць спавітком. Дзяражычы. Де еты спавіток деўся? Пярэдзелка. Діця у спавітку лежала: без спавітку не можа заснуць: рукамі драпаецца i крычыць. Ручаёўка. СПАВЯСЦІ'ЦЬ зак. 1. Наведаць. Даўно ужэ не бачыла ее, як бы ета спавесціць ее. Пярэдзелка. 2. Прадказаць. Сон вот спавісціў, i усе збылося. Дзяражычы. СПАВЯШЧА'ЦЬ незак. Прадказваць. Шчо вот ено ззз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

copaki, зесці, клбніць, кордбплі, напецца, прохбдіць, сбвес, сбвесная, сбвесціцца, сбначніку, сбпкіе, сбракі, сбша, снаудацца, совесцщца, соначшк, спабекнуць, спавясціць, спавяшчаць, спавітбк, спавіткбм, спавіткў
4 👁
 ◀  / 433  ▶