Дала парасятку, дак так слауна узелося есці. Пярэдзелка. СЛЕП прым. Сляпы. Не плакаў бы слеп, калі б бачыу свет. Карпаўка. СЛЕПАВО'КІ прым. Падслепаваты. Я саўсім слепавдкая стала, нічога не бачу, далёка бачу, а золізку — нічога. Пярэдзелка. СЛІ'ЗЕНЬ м. Слізняк. Слізні у лесі жывуць, на траве седяць. Ручаёўка. СЛІ'МЕНЬ м. 1. Слівень. Слімень сільней вужа. Пярэдзелка. 2. перан. Тоўсты, сыты (чалавек). Первачка запускаецца, ходіць, шо на ёй вада акачуецца, вада не держыцца, ходіць, як сл'шень. Дзяражычы. СЛО'КАТ м. Шчыкотка, козыт. Я слдкату вельмі баюся. Пярэдзелка. У нас кажды баіцца слокату. Чаплін. СЛО'КАТКА ж. Шчыкотка, козыт. Ой, не слакачы, я так слокаткі баюсь. Казярогі. СЛО'КАТНА прысл. Шчыкотна. Слокатна у етай адежы. Пярэдзелка. СЛОН м. Услон. Слон за стол пастаў. Ручаёўка. Он беры слон да садіся. Чаплін. СЛУ'ХАЦЬ: слухаць як у вуха. Быць паслухмяным. Я баялась сваю матку, як у вуха слухала. Дзяражычы. СЛУЧА'Й м. Выпадак. Случай шчэ адін буў. Первамайск. СЛУЧЬГЦЦА зак. 1. Здарыцца. Можа, шчо случыцца якраз пад той танец. Дзяражычы. Багата де случалася бываць. Чаплін. 2. Натрапіцца. Хто случыцца, дак i нада угасціць чалавека. Дзяражычы. СЛКУНЬКА м. Ерш. Думаў, добрую паймаю, а тут слюнька. Бывалькі. СЛЯПУ'ЮЧЫ прысл. Падслепавата. Хоць слепуючы, да гледіш. Дзяражычы. СМАКТУ'Н м. 1. Смактун. Кабанчык такі смактун папаўся, не папраўляіцца ніяк. Дзяражычы. 2. Грузкая зям' ля. Смактун — земля, екая грузне. Дзяражычы. Пасаділа капусту, дак i не расце на етам смактунё. Бывалькі. СМАЛІНА' ж. Смаліна. С аднае смаліны токди хорошей светла. Ручаёўка. СМАЛО'ВЬІ прым. Сасновы. Дровы смоловые, сырые. Казярогі. СМАЛЬЦ м. Шмалец. Я вам кашу са смальцам зраблю. Ручаёўка
Дадатковыя словы
вўха, зблізку, слепавокі, слепўючы, слокатка, слшень, сляпуючы, слізень, слўхала, слўхаць, смактўн, смаловьі, смолбвые, токдй
23 👁