СКУ'СНЫ прым. Смачны. Такі скусны боршч наварыла, усё з'елі да капелькі. Казярогі. СКУЧА'ЦЬ незак. Сумаваць. Кого нема у цебе, значыць, ты па ём скучаеш. Ручаёўка. СКУ'ЧНА прысл. Сумна, нудна. Прайдіцесь, детачкі мае, шчоб вам ахвотней було, не скучна. Дзяражычы. СЛА'БА прысл. 1. Дрэнна. Я'кась слаба вучыўся. Pyчаёўка. 2. Мала. Палучка нам слаба сеголета. Дзяражычы. СЛАБАНЕ'Й прысл. Вальней, свабадней. Нача i слабанёй стала у хаці, як вунеслі караваць. Казярогі. СЛА'БЕНЬКА прысл. Цяжка. ён так лежыць слабенька. Ручаёўка. СЛАБЫ' прым. Хворы. Мой Іванька такі слабы стаў, наверно, скора памрэ. Бывалькі. Кажуць, Марына саўсім слабая. Дзяражычы. Памянш. слабёнечкі, слабёнькі. Ена ужэ-то слабёнечкая у его, скора памрэ. Дзяражычы. Хлопчык радіўся пасля хронту слабёнькі, памер. Бывалый. СЛА'ВА ж. Ганьба. Да сватай мене, казачанька, да не ўводь, не ўводь мене у славу. Ох, не я цебе у славу увожу, ты сама себе у славу уводіш, што позненька да не раненька па вечарах гуляць ходіш (3 нар. песні). Дзяражычы. СЛАБО'ДА ж. 1. Свабода. Нам як далі слободу у семнаццатым гаду, i цепер жывом добра. Бывалькі. 2. Незанятасць. Нам слобода е зайці пагуляць трохі у вас. Дзяражычы. ♦ СЛА'БШЫ прым. Слабейшы. Цехніка у японцаў славшая буде, чым у нас. Крупейкі. СЛАЖА'ЦЦА незак. Складацца. Жызня вельмі сложна слажаецца. Дзяражычы. СЛАКАТА'ЦЬ незак. Шчыкатаць, казытаць. I стаў Петро слакатаць. Пярэдзелка. СЛАСНЕ'Й прысл. Смачней. Чаму ёй не сласнёй із'есці: i корову імее, i усадьба e, i грошы палучае. Дзяражычы. СЛАТА' ж. Дакучлівы, назойлівы чалавек. От слота, надоела ты мне. Дзяражычы. Тая слати Манька, як прыуяжьщца, дак не адчэпісся. Пярэдзелка. СЛА'УНА прысл. 1. Прыгожа. А слаўна пеюць. Ручаёўка. 2. Добра, шмат. Як ён вычухаецца, дак так слаўна паесць, а не вычухаецца, дак есць i болодча. Дзяражычы
Дадатковыя словы
болбдча, зелі, скучаць, скўсны, слабаней, слабода, слабшы, слава, слажацца, сласней, слатй, слауна, якась, ізесці
2 👁