СКРУЦІ'ЦЦА зак. 1. Пусціцца ў гулі. Прышла да кажа, шчо баба цесноўськая скруцілася: гуляе з кім напала. Дзяражычы. 2. Ашалець. Быў, детачка, у мене сабака, такі чорны, здоровы, да тым летам скруціўся i здох. Пярэдзелка. СКРУЦГЦЬ зак. Зарэзаць (пра хатнюю птушку). Скручу вутку да з'ем. Ручаёўка. Сеголета мо десяць гусей скруціла. Чаплін. СКРЫГА'ЛЬ, СКРЫГЕ'ЛЬ м. 1. Кусок (сала). Мы сала дадім ёй скрыгалі. Дзяражычы. ён бачыш, екі скрыгель сала берэ. Пярэдзелка. 2. Кавалачак. Скрыгёль ёй нада абварыць, а не кусок, толькі скрыгёль. Дзяражычы. Памянш. скрыгелічак. Скрыгёлічак сала з'ела i на увесь день, нічога не хочу есці. Пярэдзелка. СКРЬІЖА'ЛІНА ж. Кавалак лёду, замёрзлай зямлі i інш. Скрыжаліна упала i Ганні па галаве. Пярэдзелка. СКРЫПЕ'ЛЬ м. Нарост на дрэве. Скрыпёль запаліць да на палку i к пчолам. Пярэдзелка. Скрыпёль еты на дераві расце. Ручаёўка. СКРЭ'МНІЧАЦЬ незак. Быць сціплым. Гаравала усю жысць да усё скрэмнічаю, да усё баюся. Дзяражычы. СКУ'БЦІ незак. 1. Скубці. Коні на лузе скубуць траву. Дзяражычы. 2. Шчыпаць, пячы (пра мароз). I сегодні мене оцета тут i скубё, ужэ нача i холадна. Дзяражычы. СКУГЛГЦЬ незак. Ныць, скуголіць. Чогд ты скугліш, ено ж не баліць. Пярэдзелка. СКУЛА': хоць к скулё прылож. Аб спакойным, рахманым чалавеку. Такі ужэ смірны хлопец, што хоць к скулё прылож. Дзяражычы. Ліхая скула. Аб злым, шкодным чалавеку. Ена ж такая урэдная, што ліхая скула. Свекрухі той гаді, што ліхой скулё. Ліхая — самая плахая, што з свекрухай сраўніваюць. Дзяражычы. СКУПАВА'ЦЬ незак. Скупіцца. Ены скупуюць, а нема у іх у хаці нічога добрага. Дзяражычы. СКУПУ'ЧЫ прым. Скупы, сквапны. Тая жонка була удаленная да прыстойная, а ета скупучая. Дзяражычы. Паганая була матка, такая скупучая. Бывалькі. Абое тат е скупучые, рошчотные. Крупейкі. СКУПЯРДЗЯ'КА м., ж. Скнара, скупеча. Скупердяка такі, што свет не бачыў. Ручаёўка. СКУСНЕ'И прым. Смачней. Молоко у етай коровы було скуснёй, чым у первой. Пярэдзелка
Дадатковыя словы
зела, зем, рошчбтные, скруціцца, скрыгаль, скрыпель, скрьіжаліна, скрэмнічаць, скупаваць, скупярдзяка, скупўчая, скупўчые, скупўюць, скуснеи
5 👁