худую. За дубовы стол садіўся, сілна зажурыўся (З нар. песні). Чаплін.
СІНІ прым. 1. Сіні. Сіні, такі васільковы плоточак купіла сабе. Вулкан. 2. перан. Цёмны. Шырокіе доскі у тую у хату? — Ены шырокіе, да сініе.— З того боку не будуць сініе. Казярогі.
СІНЧЫК м. Сініца. Сінчык вельмі добрая птушка. Карпаўка. Сінчык так красіва пее. Первамайск.
СІТАВЫ прым. 1. Паношаны, працёрты. Штаны сітавые, палавінкі свецяцца. Дзяражычы. 2. Старая, непрыгодная драўніна. Шашаль ее б'е, значыць, сітавая драўніна. Ручаёўка.
СІТНІЦА ж. Сітніца, хлеб з пшанічнай мукі. Сітніцу мы пеклі калісь толькі па святах, а цепер булкі едім кожды день. Пярэдзелка.
СІТНЯК м. Трава (лугавая). Дарагое сена з сітняку, не дакупіцца да его. Пярэдзелка.
СІЦЕЦ м. Паркаль. Красівы сіцец прывезлі у лаўку. Бывалькі. Пашыла сабе два плоточкі з сіццу. Вулкан. Памянш. сіццайка. Добранечкіе булі калісь плацці з сіццайку да і сёдні луччай шыць з сіццу, здаравей. Дзяражычы. Две мецеркі сіццайку купіла. Казярогі.
СКАЖЭННЫ прым. Дурны, неразумны, шалёны. Што ты, як скажэнны, носішся. Ногі паломіш. Пярэдзелка.
СКАКУХА ж. Танцорка. Ні пеюха, ні скакуха я. Карпаўка.
СКАЛАЗУБЫ прым. Чалавек, які часта шчэрыць зубы. Жонка скалазубая, усе смеецца. Ручаёўка.
СКАЛІЦЦА незак. груб. Смяяцца. Нечага скаліцца, а прышоў на роботу, дак рабі. Ручаёўка.
СКАЛЛЯ ж. Пчаліная разведка. Скалля леціць, шукае места, і тады выходіць рой. Пярэдзелка.
СКАЛОЦЬ зак. 1. Пакалоць. Маладая девачка у саду гуляла, сколола ножачку, зделалась бальна (З нар. песні). Карпаўка. 2. Забіць (пра жывёлу). Мы учора парасятка скололі. Бывалькі.
СКАМ'ІЦА ж. Лаўка, лавачка. Дай ударылась ручкамі аб скам'іцу. Пярэдзелка. Онь скам'іца, садіцесь, деўкі. Чаплін.
СКАНАЗОБІЦЦА зак. Скрывіцца. Чого ты так сканазобілась? Дзяражычы.
СКАРАДА ж. 1. Усходы жыта ўвосень. Скарада уво-
80 👁