СЕСТРА ж. Сястра. Ета сестра, а то матка. Ручаёўка. СІБЕЛЬ м. Назва рыбы. Сібёль — рыбка як селёдачка, точна камса. Бывалькі. Памянш. сібялёк. Што паймалі? — А сібелькоў трохі, нема рыбы. Пярэдзелка. СІВАКРАКА ж. Сіваваронка. У сівакракі галубое пер'е, красівае такое. Ручаёўка. СІВАКРАХА ж. Сіваваронка.— Іду, а ена седіць на драту.— Хто? — Сівакраха. Пярэдзелка. Сеголета багата бачыла сівакрах. Чаплін. СІВЕНЕЧКІ прым. Сівенькі. Сівенечкая була сама. Пярэдзелка. Маладая шчэ, а ужэ уся сівенечкая. Чаплін. СІВЕР м. Халодны, моцны вецер. Такі сівер на дварэ, з ног збівае. Чаплін. СІВЕРКА ж. Намаразь. Увосень ветрана, сіверка падае. Ручаёўка. СІДАР м. Заплечны мяшок або наогул усё тое, што вязеш з сабой. Ого, екога сідара табе наклалі. Пярэдзелка. Сам малы, а сідар па земле цягнецца. Чаплін. СІДЗЯГА ж., м. Гультай, лодар. Ніколі не быў сідягам, усе роботаў і роботаў, а сейчас вот пенсію шэздесят рублей палучаю. Пярэдзелка. СІЛАВАЦЬ незак. Сілком прымушаць рабіць. Я іх ужэ і не сілавала, жалела вельмі, сама усе делала. Дзяражычы. СІЛАМОЦЦЕМ прысл. Сілком. Сіламоццем застаўлю лечыць зубы. Пярэдзелка. СІЛЕННА прысл. Вельмі. Сілённа бальшая рана была. Вулкан. Сілённа трудна вучыць іх. Казярогі. СІЛЕННЫ прым. Вельмі вялікі, моцны. Сілённы нарый буў у его. Бывалькі. Сілённы вецер падхапіўся. Дзяражычы. Сілённы шум у галаве, не чую нічога, такі шум. Мохаў. СІЛЕЦЬ незак. Дужаць. Ета сілее тую, ета так хлёстка б'ецца. Дзяражычы. СІЛЬКАЦЬ незак. Шморгаць. Глянь, як ён сількае вуду. Дзяражычы. СІЛЬКАЦЬ незак. 1. Біць. Сількае пугаю па ваде. Бывалькі. 2. Хутка есці. Глянь, як ён сількае боршч. Дзяражычы. СІЛЬНА прысл. Вельмі, дужа, надта. Іванаўськае палатно — не сілна тоўстае і не тонкае. Бывалькі. І спейце мне песеньку радную пра жысць, пра казацкаю сілна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
124 👁