Старонка 324
◀ / 433 ▶
СЕНЦЯБРО н. Верасень. Заўтра первае сенцебро. Ручаёўка. СЕПАЦЬ незак. 1. Торгаць. Як начала костка на назе расці, дак так сепала і сепала. Пярэдзелка. Загнала скабку пад ногаць, дак так сепае. Ручаёўка. 2. Цяжка дыхаць. Калі разыграецца целя, дак аж сепае корова. Дзяражычы. 3. Размаўляць са злом, крыкам. То хорошая маладіца: і раскажа, і пасаветуе, а не то, шо як другая: сепае. Крупейкі. 4. Біць. Корова круць-круць, хвостом сепае. Дзяражычы. СЕПНУЦЬ зак. 1. Ударыць, выцяць. Да руку сепнула, аж пачарнела уся. Ручаёўка. 2. Тузануць, шмаргануць. О так сепніце, дак ено і атчэпіцца. Пярэдзелка. Сепніце за варатнік, дак ена і упаде. Чаплін. СЕРАДЗІ прыназ. Пасярод. Сераді дорожачкі сустрэўся с аццом (З нар. песні). Первамайск. СЕРАДОЛЬШЫ прым. Сярэдні. Вольга большая, Тацяна серадольшая, а я меншая. Дзяражычы. Серадольшая летась у больніцы лежала. Ручаёўка. СЕРАПЕКА ж. Лодар, гультай. Хорошая такая маладіца, толькі серапека. Онь іде, дак нача серапека, чуць цягнецца. Дзяражычы. СЕРПАРЭЗНІК м. Крываўнік. Атарві серпарэзніку да прыкладі, кроў і перастане. Бывалькі. Серпарэзніку натаплю і даю піць. Чаплін. СЕСЛА ж. Трохвугольная ўстаўка, клін (у штанах). Ена пашыла штаны сеслам назад. Рыгор так сеслам трусіць, поле проса, аж кульман ходіць. Дзяражычы. Трэба ужэ табе на штаны сесла паставіць. Пярэдзелка. Адразаецца полотно, уподобіі насавога платка, потым разразаецца на укосіну, ушываецца і палучаецца сесла. Рудня Марымонава. Цепер з кліночкамі шыюць, а тады сесла. Чаплін. СЕЎБІТ м. Сейбіт. Ета сеўбіт прышоў полуднаваць. Ручаёўка. СЕЧАНЬ ж. Сечка з буракоў, капусты, травы. Прыгатовіць нада сечані свінням. Казярогі. Насекла сечані і накарміла кабана. Ручаёўка. СЁДНІ прысл. Сення, сягоння. Ены ж печ сёдні перабіваюць. Дзяражычы. Пішы, як учорі, так і сёдні, а ены сёдні не касілі саўсім. Бывалькі. С'ЁМАК м. Здымак. Дак с'ёмак даў доктар, дак там дірачка такая, як рыбеччае вочка. Дзяражычы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 433 ▶