СЕВАЛКА ж. Сеялка. Севалку палучылі. Пярэдзелка.
СЕДЗЕНЬ м. Фасоля, якая не ўецца. Седень на розорах сажала. Казярогі. Седеня не було у мене сеголета. Чаплін.
СЕЕ займ. Гэта. То тое, то сее да і робіш. Дзяражычы.
СЕЙ займ. Гэты. Сей год ураділі грыбы. Карпаўка. У сём гаду еечак нема. Дзяражычы. Чого ж ты да сего дажыуся. Крупейкі.
СЕЙЧАС прысл. Зараз. Тапчані сейчас говораць, калісь гаварылі камы на тоўчоную кортошку. Дзяражычы. У мене шчэ і сейчас юпка шэрсцяная калісьняя е. Крупейкі. Усе у адном колхозі сейчас. Ручаёўка.
СЕКНУЦЦА зак. Ударыцца. Лента (маланка) як секнулась, дак і гарыць хата. Дзяражычы.
СЕКНУЦЬ зак. Парэзаць. Руку секнула, кроў дзураём бежыць. Ручаёўка.
СЕКЦІ незак. 1. Сячы. Учорі прывезлі дроў, дак трэба сегодні секці. Крупейкі. 2. перан. Страляць. Як стаў секці з кулямёта, сек-сек, а тады кінуў. Дзяражычы. 3. перан. Чытаць (хутка). О-о сечэ, аж слухаць добра і піша добра. Чаплін.
СЕЛЕГ м. Качар. Ена вутка, а ён селег. Ручаёўка.
СЕЛІШЧА н. Сельбішча. Тутака ж було селішча: клёны булі, ліпы бальшушчыя, а цепер нема: вайна усе збіла, зглуміла. Дзяражычы. На Соніным селішчы і трава парасла ужэ. Ручаёўка.
СЕЛЕЗЕНЬ м. Качар. Селезень хорошы буў. Чаплін.
СЕМКІ мн. Зярняты сланечніка. З семак алей давяць. Ручаёўка. Семак набером і лускаем цэлы вечар. Раскалупуеш семкі ці с шалупайкамі жуеш. Чаплін.
СЕМ'ЯНІН м. Гаспадар. Сем'яніна у хаці нема. Карпаўка.
СЕМЯНО н. Насенне. На семено захавала, а астачу памелем. Бывалькі. Навубірала зернят сабе на семено. Ручаёўка.
СЕМЯНУШКА: лук-семянушка. Цыбуля, прызначаная для насення. На базары купляем лук-семенушку. Ручаёўка.
СЕНАТА ж. Сена. А сенаты тае далі, што страх глянуць. Дзяражычы.
92 👁