сень, а уруна весной. Вулкан. Скарада кажуць, увосень жыта узойде. Вулкан. 2. Усходы збажыны. О-о, хорошая скарада у мене на полосі: так роуненечка узышла пшэніца. Ручаёўка.
СКАРЭНЕЧКА прысл. Скоранька. Выкінулі ката, а ён скарэнечка у хату. Пярэдзелка. Скарэнечка сталы усцілаюць. Ручаёўка.
СКАРЭНЬКА прысл. Скоранька. Гуляй, нехай сохне, а тады пойдеш да скарэнька паграбаеш. Карпаўка.
СКАСЫРНЫ прым. Нядобразычлівы, незычлівы. Е такіе скасырные на мене: усе як водою л'юць на мене, калі б не еты прэдседацель, дак і не была б на етай робоці. Дзяражычы. Свекар мой ее не любіў, казаў: такая урэдная, скасырная, шчо наварыць, дак хаваецца да сама паесць. Крупейкі.
СКАСЫРУВАЦЬ незак. Крыўдаваць. О так і скасыруюць: а я кажу: «Чого на мене скасыруваць, што я меней за вас раблю?» Бывалькі. Пляткарыць. Ены скасыруюць і кажуць: «О-то тая цётка жыве у Проні, дак Проні добра». Ены скасыруюць на мене. Дзяражычы.
СКАЦЕРКА ж. Абрус. В'яжуць у нас скацеркі. Дзяражычы. Даматканые е у мене скацеркі, бачылі? Казярогі. Скацерку звезала, на падушкі накідкі павезала, прыходілі купляць у ее скацерку. Мохаў. Екіе не тканые, екіе не сортовые — усё роўна скацеркі. Пярэдзелка.
СКАЦІНА ж. Хатняя жывёла. Ачуняла скаціна. Дзяражычы. Цепер скаціны багата не держым. Казярогі.
СКАЧОК м. Конік. У нас называецца скачок. Казярогі.
СКАЧЫК м. Конік. О-о, аж сюды скачык ускочыў. Ручаёўка.
СКВАЗНІК м. Скразняк. Агата казала: сквазнік праняў, дак было крыві даўленне. Дзяражычы. Такі сказнік іде, я прызбу адгрэбла. Бывалькі. Не седі на сказніку, бо прастудісся. Ручаёўка.
СКВАРОК м. Скварка. Іжжарыць табе скварок? Пярэдзелка. Матка скваркоў напрэгла цэлы чыгун. Дзяражычы. Дед мой з работы прышоў, дак я ему нажарыла скваркоў, наеўся з блінамі і лёг. Пярэдзелка.
СКЕПКА ж. Лучына, трэска, шчэпка. Там, за комінам, вазьмі скепку. Бывалькі. Жонка сосохла на скепку. Я ешчэ маленькая была, мы з бабай ішлі, а скепка адлецела да прама ёй у вока, дак с тых пор ена нічога не
82 👁