та у яблані. Казярогі. 2. Прарослае збожжа. Рошчу трэба змолоць. Ручаёўка. РОШЧЫНА ж. Кавалачак цеста для закваскі. Нада учыніць хлеб: рашчыніць рошчыну. Пярэдзелка. РУБ м. Рубель. То унука дасць траячку, то той дасць руб. Чаплін. РУБАЦЬ незак. 1. Сячы. Асіннік да алешнік рубала. Як ены рубаюць? Ці ены па вупісі, ці як? Ручаёўка. 2. Будаваць. Рубалі хлеву, хаты. Ручаёўка. △ Рубаць песню. Спяваць. Леді ж, так рубае песню. Мохаў. РУБАШКА ж. Кашуля, сарочка. У мужчын верхніе рубашкі булі чмарые. Дзяражычы. Трэба надзець сподню рубашку. Казярогі. Калісь казалі сорочка, сподніе сорочкі булі, а цепер — рубашка. Пярэдзелка. Рубашку надене, да падперажыцца і ходзіць. Ручаёўка. РУБІЦЬ незак. Рубіць. Назаутра прышлі рубіць хлеу. Бывалькі. РУБІЦЬ незак. Падрубліваць. Я не умею рубіць сорочку, а трэба падрубіць. Дзяражычы. РУБЧЫК м. 1. Рубец, шво. Рубчык шыецца спададна. Карпаўка. Трэба зарубіць рубчык у спадніцы, бо доугая. Казярогі. 2. Беражок. Роуна з рубчыкамі налі — літра малака. Бывалькі. РУГАННЕ н. Лаянка. Ругання не хочу. Дзяражычы. РУГАЦЦА незак. Лаяцца. Дед калісь ругауся: а ліхарадка, а маравіца. Дзяражычы. Еслі ругацца начнеш, ена кажа: шоб цебе занеслі да мазырскіх. Чаплін. РУДЫ прым. Рыжы. Маленька рудая була, косы аж ззяюць на сонцы. Ручаёўка. △ Мокры, як рудая мыш. Вельмі мокры (ад дажджу). Прышоу мокры, як рудая мыш. Пярэдзелка. РУКА ж. Рука. Рукі, ногі баляць, а седі да лёпай. Ручаёўка. Ему ланцугамі такімі рукі звезалі. Чаплін. △ Насіць на руках. Быць уважлівым, клапатлівым. Первая жонка скрозь душу кулаком грэла, а етую узяу, дак на руках насіу. Дзяражычы. Рука была. Было выгадна, зручна. Ей рука була — ена за селом: і травы прынесе, і корову вугане увечары. Карпаўка. Пад рукі. З прыбыткам, прыбыткова. Ей усе пад рукі: хто прыде, той і дае. Ручаёўка. РУКАДЗЕЛЛІВЫ прым. Які займаецца рукадзеллем. Мае деці рукадзеллівы усе: вушываюць і в'яжуць. Пярэдзелка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
115 👁