РУКАДЗЕ'ЛЬНІВЫ прым. Які займаедца рукадзеллем. Ох, я була рукадёльнівая, рукадёльнівая, усе умела i вушываць, i звезаць. Пярэдзелка.
РУКАДЗЕ'ННЕ н. Рукадзелле. Чогд ж мне не сказалі: i я б падарыла із свогб рукадёння. Дзяражычы. Toe yce рукадённе na цілівізеру паказавалі. Пярэдзелка. Pyкадённем займаемся зімой, а улетку нема калі дыхнуць. Ручаёўка. Свае рукадённе екое було, a цепер нічым нічога не знакщь. Чаплін.
РУКАМЫ'ЛЬНЯ ж. Рукамыйнік. Рукамыльня на дварэ вісіць, іді памыйся. Пярэдзелка.
РУКАМЫ'Я ж. Рукамыйнік. Прынесі-ка, унучак, вады у рукамыю. Пярэдзелка.
РУКА'УЧЫК м. Невялікі мяшочак. Насыпала поўны рукаўчык семечак i зерня. Дзяражычы.
РУЛЕ мн. Цура. Му говорам рулі, а ена цуры. Дзяражычы. Зробім рулі на вечэру, калі нічога не зварылі. Пярэдзелка.
ДНаруліць рулёў. Зрабіць цуру. Я рулёў нарулю солддкіх дай ем. Дзяражычы. Солі насыплем да вады наллем да рулёў нарулім i едім. Ручаёўка. Вуліў у міску віно да рулёў наруліў i піў. Чаплін.
РУЛЯВА'ЦЬ незак. Кіраваць. Лейцамі так добра pyлююць. Пярэдзелка.
РУНА' ж. Руно. У нас кажуць руна — ці увосень узышло жыта, ці весной. Бывалькі. Он руна екая зялёненькая. Дзяражычы.
РУ'СЕНЬКІ прым. Русы. Нехай детачкі русенькіе будуць. Дзяражычы.
РУСЯ'ВЫ прым. Русы. Барыс чорны, я русява, то, наверна, мая пара (3 нар. песні). Ручаёўка.
РУША'ННЕ н. Пачатак убывания месяца. Не буде дашчу да рушання. Дзяражычы.
РУША'ЦЬ незак. Пра ўбыванне месяца, сход. У чэцвер буде рушаці, тады, можа, усе паменяецца. Ручаёўка. Скажыце, i маладік, i pytude — i раду німа. Пярэдзелка.
РУ'ШЫЦЬ зак. Сходзіць (пра месяц). Кругленькі учорі буў месяц, i ужэ рушыла. Чаплін.
РЫБА'ЛІЦЬ незак. Рыбачыць. Паехаў рыбаліць з дедам рыбу. Дзяражычы.
РЫБА'ЛКА м. Рыбак. У старыну мала було рыбалак, а бацька мой рыбалка. Дзяражычы.
УДеражычах багата рыбалак, І дед мой буў рыбалка. Бывалькі. Ен хорошы рыбалка i ахотнік хорошы. Казярогі
Дадатковыя словы
рукадзельнівы, рукадзенне, рукамыя, рукаучык, руляваць, русявы, рушанне, рушаць, рушыць, рўсенькіе, рўшыла
81 👁