Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
та у яблані. Казярогі. 2. Прарослае збожжа. Рдійчу трэба змолоць. Ручаёўка. РО'ШЧЫНА ж. Кавалачак цеста для закваскі. Нада учыніць хлеб: рашчыніць рошчыну. Пярэдзелка. РУБ м. Рубель. То у пука дасць траячку, то той дасць руб. Чаплін. РУБА'ЦЬ незак. 1. Сячы. Асіннік да алешнік рубала. Як ены рубаюць? Ці ены па вупісі, ці як? Ручаёўка. 2. Будаваць. Рубалі хлеву, хаты. Ручаёўка. Л Рубаць песню. Спяваць. Леді ж, так рубае песню. Мохаў. РУБА'ШКА ж. Кашуля, сарочка. У мужчин верхніе рубашкі булі чмарые. Дзяражычы. Трэда надець споднюю рубашку. Казярогі. Калісь казалі сорочка, сподніе сордчкі булі, а цепер — рубашка. Пярэдзелка. Рубашку надене, да падперажыцца i ходіць. Ручаёўка. РУБІ'ЦЬ1 незак. Рубіць. Назаутра прышлі рубщъ ' хлеу. Бывалькі. РУБРЦЬ2 незак. Падрубліваць. Я не умею рубщъ сорочку, а трэба падрубіць. Дзяражычы. РУ'БЧЫК м. 1. Рубец, шво. Рубчык шыецца спададна. Карпаўка. Трэба зарубщъ рубчык у спаднщы} бо доўгая. Казярогі. 2. Беражок. Роўна з рубчыкамі налі — літра малака. Бывалькі. РУГА'ННЕ н. Лаянка. Ругання не хочу. Дзяражычы. РУГА'ЦЦА незак. Лаяцца. Дед калісь ругаўся: а ліхарадка, а маравща. Дзяражычы. Еслі ругацца начнеш, ена кажа: шоб цебе занеслі да мазырскіх. Чаплін. РУДЫ' прым. Рыжы. Маленъка рудая була, косы аж ззяюць на сонцы. Ручаёўка. Л Мокры, як рудая мыш. Вельмі мокры (ад дажджу). Прышоу мокры, як рудая мыш. Пярэдзелка. РУКА' ж. Рука. Рукі, ногі баляць, a cedi да лёпай. Ручаёўка. Ему ланцугамі такімі рукі звезалі. Чаплін.А Насіць на руках. Быць уважлівым, клапатлівым. Первая жонка скрозь душу кулаком грэла, а етую узяў, дак на руках насіў. Дзяражычы. Рука была. Было выгадна, зручна. Ей рука була — ена за селом: i травы прынесе, i корову вугане увечары. Карпаўка. Пад рукі. 3 прыбыткам, прыбыткова. Ей усе пад рукі: хто прыде. той i дае. Ручаёўка. РУКАДЗЕ'ЛЛІВЫ прым. Які займаецца рукадзеллем. Мае деці рукадёллівы усе: вушываюць i в'яжуць. Пярэдзелка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вяжуць, мбкры, рошчына, руганне, рукадзеллівы, рўбчыкамі, рўкі, хлевў
1 👁
 ◀  / 433  ▶