ПРЫЛГЦЬ зак. Заліць. Пап'ячэш каклеты, да у чугунчик, да прыллёш тукам. Дзяражычы. ПРЫЛІ'ЧНЫ прым. 1. Прыстойньг. Анця — красівая, прылічная жэншчына. Ручаёўка. 2. Дзябёлы, мажны. Лрылічны чалавек — такі круглы, тоўсты. Дзяражычы. ПРЫМА'НКА ж. 1. Прынада. На прыминку рыба добра берэцца. Карпаўка. Прыминку з сахару делаюць i кормяць пчол. Чаплін. 2. Прыстасаванне для ўтрымання рою. Прыманка у нас говораць на етую шапку, што я навешу на дерава. Ручаёўка. ПРЫ'МАУКА ж. Нагавор, заклінанне. Забалеў чалавек: ох, мо прымаўка е, чогб ж ён захварэў. Дзяражычы. Калісь як прымаўка, дак баба поговорыць І бытта поможа. Ручаёўка. ПРЫМА'ЦЬ незак. Браць мужа ў сям'ю жонкі. Мая дачка на мене жалкуе: чэраз цебе, чэраз цебе я баялась прымаць, а цепер адной трэба буде жыць. Дзяражычы. ПРЫМЕ'ТА ж. Прыкмета. Ластаўкі летаюць нізка над землею — прымёта к дажджу. Ручаёўка. ПРЫМУСО'УКА ж. 1. Пакаранне. Віця прымусоўку адбывае, на два годы асуділі его. Дзяражычы. 2. Месца, куды ссылаюць. Хіба ж ета дерэўня, ета ж прымусоўка: у нашу дерэўню можна пасылиць тых, хто правініўся. Паглед'ще, екіе дерэўні кругом — любата адна! Ручаёўка. ПРЬГМУХІ мн. 1. Прымхі. Іді, цётка, прымухі naшэпчы. Дзяражычы. 2. Жарты. Вудумуюць, да прымухі говораць, да вішчаць. Чаплін. ПРЫМЯНЯ'ЦЦА незак. 1. Прымяняцца. Прыменяюцца новые машыны. Ручаёўка. 2. Прыцэньвацца.— Почом у вас сала?— Як да сала: i тры рублі, i два піісят. Я І у Лоеві прыменялася, дак так. Дзяражычы. 3. Улічваць. За грошы будуць даваць, ну будуць жа прыменяцца к трудадням. Дзяражычы. ПРЫНА'ДЗІЦЦА зак. Унадзіцца. Прынаділіся coponi — адбою нема, усю крышу павыцягувалі. Ручаёўка. ПРЫНЕВАЛЬНЯ'ЦЬ незак. Прымушаць. Колісь усіх прыневальнялі богу маліцца. Казярогі. Матка i бацька прыневальнялі мене вучыцца, дак цепер так добра мне. Мохаў. ПРЫНУ'ДЗІЦЬ 1 зак. Прымусіць. Еслі прынудіць, то i знай, што што-та палучыцца. Первамайск. ГІРЫНУ'ДЗІЦЬ 2 зак. Занудзіцца, зажурыцца. Шча
Дадатковыя словы
говбраць, гірынудзіць, пагледще, папячэш, поговбрыць, почбм, прылічны, прымаука, прымета, прымйнку, прымусоука, прынадзіцца, прыневальняць, прынудзіць, прынўдіць, сямю
1 👁