було, толькі пачарка адна. Ручаёўка. 2. перан. Бакавы адростак сланечніку. Калёса пазразалі, a асталіся naсынкі. Бывалькі. Пайду скручу два пасынкі. Год мачлівы, дак писынкі поўные. Ручаёўка. ПАСЯВА'ЦЬ зак. Сеяць (доўга). Я як пошбу да naсеваў, дак чуць прышоў. Рудня Марымонава. // Раскідваць. Я не буду пасеваць адабрэння, бо куры подохнуць. Дзяражычы. ПАСЯДЗЕ'ЦЬ зак. 1. Пасядзець. Паседі трошкі, умесці пойдам. Вулкан. Я ужэ паседжу, троМ ачомкаюсь. Дзяражычы. 2. перан. Пажыць. Шоб мае хлопцы жыва булі, дак я б у тога паседёла i у тога. Дзяражычы. Д Пасядзёць у сярэдзіне i выляцець чыстым. Быць хітрым, спрактыкаваным. То баба такая: пасед'щь у серэдіне i вылеціць чыстай; ніХто ее ні у чым не паймае. Дзяражычы. ПАСЯРО'ДКД 1 прысл. Пасярэдзіне. Грубу пастаў пасеродкі. Пярэдзелка. ПАСЯРОДКІ 2 прыназ. Сярод, паеярэдзіне. Пасерддкі вуліцы бальшы дом. Чаплін. ПАТА'Й м. Дзірка ў завесах (для варот). Такі бальшы патай, што i шурупы не гадяцца, нада купіць большых. Пярэдзелка. ПАТАЙНІ'К м. Карман унутраны. Патайніка німа у цебе у летніку? У новум касцюмі аж два патайнікі. Пярэдзелка. ПАТАЛО'К м. 1. Столь. Калі паклаў потолок, засыпаю там песком, мохам, а тады кладем чорную столь. Ручаёўка. 2. Тара, памяшканне паміж столлю i крышай. Закінь яблакі на потолок. Бывалькі. И а паталку столькі барахла, трэба павукідаць. Дзяражычы. ПАТАПА'ЦЬ незак. Тануць. Трэйці кажа: деўка патапае (3 нар. песні). Первамайск. ПАТАУСЦЕ'ЙШЫ прым. Таўсцейшы. Да патаўсцёйшыя дрова, дак ён рубаў. Ручаёўка. ПАТВОФАЦЬ незак. Капрызнічаць. Мала потворае, як гуляе со мной. Первамайск. ПАТВО'РНЫ прым. Капрызны. Потвдрны вельмі хлопчык, такі разбалованы. Бывалькі. ПАТО'Е нязм. слова, ужыв. замест дзеяслова. Я ж зімой ніяк не сплю, качаюсь, качаюсь. Ужэ цеперакі трошкі потое, дай заснеш. Прышла, дай потов, чогд я к табе прышла. Дзяражычы
Дадатковыя словы
паседжў, паседщь, пасербдкі, пасяваць, пасяродкд, паталкў, паталок, патапаць, патаусцейшы, патворны, патое, пйсынкі, подбхнуць, потвбрае, пошбў
1 👁