ПАСТА'УЛЯЦЬ зак. Уставіць. Скора будуць уходіны: мы вокна пастаўлялі ужэ да печку збілі. Дзяражычы.
ПАСТАЯ'НКА ж. Пастаянная работа. На пастаянцы була гады тры у Сеўкох — брыгадірам була. Ручаёўка.
ПАСТО'ЛІ мн. Пасталы. Калісь постолі насілі, з лазы плелі. Дзяражычы. Цепер вы i не знаеце, шо токое постолі, а мы калісь іх насілІ. Пярэдзелка. Везалі чулкі да у постдлях танцавалі. Ручаёўка. Пошбу у постолях на сена. Чаплін.
ПАСТРО'ЩЬ зак. Палатаць. За день багата чогб пострбіла: сабе кохту i спадніцу, мужыку — штаны. Дзяражычы. От, построила сабе кохту. Ручаёўка.
ПАСТРО'ЙКА ж. Будынак. Дерэўня наша строіцца, вунь сколькі новых построек. Ручаёўка. Школа, клуб, етые тры дамы — ета усе мае пострдикі, мая робота. Чаплін.
ПАСТЬГЛЫ прым. Абрыдлы. Ат такой жысці іде i мілае за пастылае. Дзяражычы.
ПАСУ'ДНІК м. 1.
ІІІафа для пасуды. Зделаць пасуднік нада: некуды посуд ставіць. Пярэдзелка. 2. Уціральнік (кухонны). Навесь пасуднік на кручок, нехай высахне. Пярэдзелка.
ПАСХО'ДЗІЦЬ зак. Паўзыходзіць. Недаўна пасеела, a цёпла, дак бурачкі ужэ пасходілі. Ручаёўка.
ПАСЦЕ'ЛЬНІК м. Насціл у возе. Пасцёльнік буў діравы, i дядька згубіў здор. Пярэдзелка.
ПАСЦЕРАЖАВА/ЦЬ зак. Пасцерагчы. А вы паседіце, пасцеражуйце, пака я збегаю у магазін. Дзяражычы.
ПАСЦІРА'ЦЬ зак. Памыць (пра падлогу). Пасцірай ты ужэ мост. Бывалькі. Мост пасцірала, не так гразна буде у хаці. Дзяражычы. Томка за трапку, масты пасціpae. Крупейкі.
ПАСЦІ'ЦЬ: пасціць тайніцу. Пасціцца. Каб мая донька добра жыла, я пасціла тайніцу, цепер у ее такі добры мужык. Ручаёўка. A ена усё пасціла тайніцу, дак чуць не памерла з голаду. Чаплін.
ПАСЦЯБА'ЦЬ зак. Пастрачыць. Машынаю пасцебаю кухвайку. Дзяражычы.
ПАСЫЛА'ЦЬ: na смёрць пасылаць. Пра таго, хто павольна выконвае даручэнні. Цебе толькі па смёрць пасылаць: у печы вугаруе, а ты так воду несеш. Вулкан.
ПА'СЫНАК м. 1. Няродны сын. Пасынкаў у мене не
Дадатковыя словы
пастауляць, пастаянка, пастолі, пастройка, пастрощь, пасхбділі, пасходзіць, пасцельнік, пасцеражаваіць, пасцеражўйце, пасцябаць, пасціраць, пасынак, пасўд, пасўднік, постблях, постблі, пострдйкі, пошбў
21 👁