Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
послденкі панастаўляла на стол, да масла, да сыру. Дзяражычы. ПАСЛУШНЫ' прым. Паслухмяны. Сергей такі паслушны. Бывалькі. Такая паслушная, хорошая девачка, надагад знае, шчо рабіць. Дзяражычы. ПА'СМА ж. 1. Пасма, пучок. Две ці тры пасмы захвачу i хуценька пераўясла кручу. Ручаёўка. 2. Пэўная колькасць нітак у аснове. Пасма састаўляецца з чысленак: па тры нітачкі десяць раз — пасма. У пасме десяць чысленак. Дзяражычы. // Пэўная колькасць нітак наогул. Кросна калісці булі, дык пралі му пражу, пасмы захвацім i матаем. Ручаёўка. 3. Мера палатна ўшырыню. А пасмы па рашчоту берда: ат шасці да дванаццаці пасам. Дзяражычы. У дванаццаць пасам полотно, дак ета хорошае, тонкое. Ручаёўка. Тоненькае полотно у деўятку, у деўяць пасам. Чаплін. ПАСМГХУВАЦЦА незак. Пасмейвацца. Ці доўга ты будет пасміхувацца? Бывалькі. На ее будуць сварыцца, а ена маўчыць, шчэ пасміхуецца. Дзяражычы. ПА'СМУРНА прысл. Пахмурна. Пасмурна як сегодні. Чаплін. ПАСПАСГБАВАЦЬ зак. Падзякаваць. Напішы Брэжневу да паспасібуй, шо нам так добра жыць да шоб войны не було. Ручаёўка. ПАСПРО'БАВАЦЬ зак. Паспрабаваць. Паспрдбуй буць хорошаму i цікаваму: цэлу зіму торхам топім. Дзяражычы. ПАСТАВЕ'Ц м. Драўляны посуд для алею. У пост налівалі алею поўны паставёц. Казярогі. ПАСТА'ВІЦЬ зак. 1. Паставіць. Я пастаўлю у лёгенькі дух уцеты кушын. Дзяражычы. Паставіла судно за торхам, дак туды курыца еечкі наклала. Первамайск. 2. Пабудаваць. Ены дом паставілі сабе, дай жывуць тут. Карпаўка. 3. Уладкаваць на работу. Ен паставіў сваю жонку цехнічкай, а сам у нас ділектарам. Бывалькі. ПАСТАНАВГЦЬ 1 зак. Вырашыць. Пастанав'ш на сабранні: атразаць планы, у кого больш за сорок сотак. Бывалькі. ПАСТАНАВГЦЬ 2 зак. Паставіць. Вады несу, несу, петнаццаць раз пастанаўлю, так міне нельзя ваоюка рабіць, а есці — ем. Дзяражычы. Іздаём молоко, а калі трэба сабе пастанавіць гладышачкі две. Ручаёўка. Гарачае було, дак пастанавіла у сенцахі Чаплін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паспробаваць, паставец, пастанавш
1 👁
 ◀  / 433  ▶