пасёкла, як дрова рубала. Трэба ж так пасёкці. Ручаёўка. 2. перан. Пастраляць. Седім у стозе, думаем: прыдуць немцы, пасёкуць нас у стозе да аднаго — пастраляюць усіх. Дзяражычы.
ПАСІРО'ШЧЫЦЬ зак. Пасіраціць. Іх семеро було, цепер двое асталося, i бацька пагіб, вайна пасірошчыла децей. Карпаўка.
ПА'СКА 1 ж. Надточаная частка падолу ў кашулі ці спадніцы. Пашыла спадніцу, ена збеглася, дак я прышыла сабе паску. Дзяражычы. Для паскі нада браць другую маце раю. Ручаёўка. // Расшыты вузкімі стужкамі падол спадніцы ці сукенкі. Спадніцы c паскай насілі толькі на празнік, a тады ужэ i на кожды день. Ручаёўка.
ПА'СКА2 ж. Вялікдзень. Калі паска, тады ужэ еечкі красюць. Чаплін.
ДПаску перапаскуваць. Пабыць у час свята. Два дні толькі пабуў, паску перапаскуваў у нас i паехаў бедны. Дзяражычы.
ПАСКАСЫФАВАЦЬ незак. Касавурыцца, пазіраць скоса. Ляньце, чогб ена паскасыравала. Бывалькі. Паскасыруе на мене, а шчо я ей зрабіла. Дзяражычы.
ПАСКІДАЧДЬ зак. Абарціраваць. Каценят ена ета во де паскідала. Бывалькі.
ПАСКЛАДА'ЦЦА зак. 1. Злажыцца, скласціся. Паскладалісь нашы бабы па п'яць рублей да устроілі гулянку. Чаплін. 2. перан. Памерці. Да, паскладалісь, а маладыя шчэ булі, жыць бы дай жыць. Дзяражычы.
ПАСКЛАДА'ЦЬ: паскладаць рукі. Гультайнічаць, лодарнічаць. Гульма гуляюць, рукі паскладаюць — ці ета буде толк с тых хлопцаў. Казярогі.
ПАСКРО'БАК м. Паскрэбак. Дай ему паскробак, нехай есць. Пярэдзелка.
ПАСЛЕ'ДНЕЙШЫ прым. Апошні, малодшы. Люба у нас паслёднейшая ужэ болей детак не було. Ручаёўка.
ПАСЛЕ'ДШ прым. Апошні. Да паслёднега денёчычка будуць жаніцца i селіцца. Дзяражычы. Паслёдні год тут пасу, буду ганяць туды. Ручаёўка.
ДПаслёдняя ciраціна. Гаротнік. Сын такі лодыр, лежань, на роботу не ходіць, а пошбу к паслёдней сіраціне да прыжыў діця. А матка казала: у Деражычах нет для мойго сына деўкі, а ён к паслёдней сіраціне. Дзяражычы.
ПАСЛЕ'ПКАВЫ прым. Падслепаваты. Калі не ба-. чыць далека, дак у нас кажуць паслёпкавы. Ручаёўка.
ПАСЛО'ЕНКА ж. Ягады, перацёртыя з сахарам. Ена
Дадатковыя словы
паскладацца, паскрббак, паследнейшы, паследш, паслепкавы, паслоенка, пасірбшчыла, пасірошчыць, пошбў, пяць, рўкі
18 👁