Падманачка — партны плотдк. Дзяражычы. Партная посцілка — ета значыць з ільна. Ручаёўка.
ПАРУШЫ'НА: да парушыны. Да апошняга. Немцы пааткапувалі ямкі, усе да парушыны пазабіралі, асталіся голые i босые. Каргіаўка. Памянш. парушыначка. Парушыначкі не асталося пасля вайны. Первамайск.
ПЛРЦЯ'НКА ж. Хустка з порту. Парцянкі усякага цвету e. У мене була парцянка сіненькая i беленькая. Дзяражычы. Памянш. парцяначка. Ото у мене на галаве парцяначка партная. Партны плоточак — парцяначка. Бывалькі.
ПА'РЫЦЬ незак. 1. Парыць. Ну i парыць жа сегодні. Чаплін. 2. перан. Біць. Іван Царэвіч парыў, парыў змею, аж дранка зламалася (3 казкі). Пярэдзелка.
ПАРЭ'КУЛІ мн. Від ткання. У клетачку ткуць посцілкі, у віленкі, у цветы, парэкулі. Дзяражычы.
ПАСАБІРА'ЦЬ зак. Пазбіраць. Замерзнуць у нас каўрахі у хлеве, а парасёнак да каўрашка пасабірае. Дзяражычы.
ПАСАБІ'ЦЬ зак. Дапамагчы. Хочу пасабщь кідаць стог. Вулкан. Добра, шчо бацька памагае: пошоў i пасабіў. Дзяражычы.
ПАСАБЛЯ'ЦЬ незак. Дапамагаць. Паліцэйськіе пасаблялі немцам. Бывалькі. Мне деці пасабляюць скрозь вукапаць кортдплі. Казярогі.
ПАСАДЗГЦЬ зак. 1. Пасадзіць. Гуркі пасаділа, да насенне, мабыць, пустое; узышлі пагана. Бывалькі. Цыбулю ці часнок пасадщь нада, а гуркі, маркву пасеець нада. Ручаёўка. 2. перан. Прышыць. Гузік пасаділа, як латка, ці ты не магла меншага знайці. Бывалькі. 3. Пазбавіць (зроку). А шчо ж я вінавата, шчо мене бог так пасадіў: я ж нічога не бачу. Калі б бачыла, дак i цікавая була, усе б парабіла. Дзяражычы.
ПАСА'ДКІ мн. Саджанцы. У етую неделю узела на базары п'яць пасидак памідор. Казярогі.//Дрэвы. Ее добра захавалі, да добрую дамавіну зделалі, да на весёленьких месці захаранілі, да пасадкі там — вішні, слівы. Дзяражычы.
ПА'САКА ж. Кроў. Як дадуць пад зубы ці па ноздрам, дак i паплыве пасака. Дзяражычы.
ПАСВА'ТАЦЬ зак., перан. Палезці. Деўкі пасваталі у агарод па моркву. Бывалькі.
ПАСЕ'КЦІ зак. Пасячы, параніць. Ігнаціха так ногу
Дадатковыя словы
пасабляць, пасабіраць, пасабіць, пасватаць, пасекці, пасйдак, плрцянка, пяць, іідрэвы
19 👁