Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ПАТО'ПКІ мн. Абутак стары, стаптаны. Вукінь ты свае потдпкі, дакуля ты іх будем цегаць, аж п'яты відна. Вулкан. ПАТРАПА'ШКА ж. Мянташка. Калі не патрапашыш патрапашкай, касіць не будіш. Первамайск. ПАТРА'УКА ж. Верашчака. Патраўка — мука размінаецца i туды кладецца м'яса. Трэ було патраўку к соломкам зрабіць. Ручаёўка. ПАТРА'ХНУЦЬ зак. Згніць, спарахнець. A дроў, дроў да торху у дварэ,, дак патраХлі. Патрахлі — пералежалі, пагнілі. Дзяражычы. ПАТРЭПКІ мн. Адыходы пры трапанні льну. Патрэпкі тожа кайстрывые да луччые. Пярэдзелка. Там шчэ десь было трохі патрэпак, дак вазьмі да зві повад. Pyчаёўка. Адыходы етые патрэпкі называюцца. Чаплін. ПАУТА'СКУВАЦЬ зак. Павыцягваць. Паутаскувала, паукорчувала — саджае абратна. Ручаёўка. ПАУБАЦІ'НКІ мн. Чаравікі (з кароткімі халяўкамі). Зяць мой купіў паўбацінкі, а ены ему велікіе, дак ён зноў у магазін іх аддаў. Ручаёўка. ПАУЗУНЦЬГ мн. 1. Вазон, дэкаратыўная пакаёвая расліна. Паўзунцы уніз паўзуць, ca стулляў, з вокан звешваюцца. Ручаёўка. 2. Паўзункі. Раней ніякіх паўзунцоў не було у діцей. Чаплін. ПАУЛІ'ТАРКА ж. Паўлітра. Ік неделі дак прынесуць хоць na паўлітарцы. Карпаўка. ПАУЛІЯ'ЦЬ зак. Паўплываць, аказаць уплыў. Жыва осталась, да на глазы паўліяла. Казярогі. На глаза паўліяла, а на голаву буде паметны. Ручаёўка. ПАУМА'ЗВАЦЬ зак. перан. Уладкаваць. ён сваіх poдзічаў паўмизуваў ле себе. Бывалькі. ПАУНАТА7 ж. Поўня. Месешна було — прама паўната. Казярогі. ПАУНІГО'ДНЫ прым. Ніводны. Паўнігоднага яблока не принесла. Бывалькі. ПАУПІРА'ЦЬ зак. Парасці (вялікім). Паўпірала тое каліўе, парасло да чорта. Ручаёўка. ПАУПРЬГЦА ж. 1. Жалезны шворан, на якім кру ціцца верхні камень у жорнах. Етую паўпрыцу уделувалі паміж етымі камнямі. Ручаёўка. 2. Шпень. У паўпрыцу устаўляецца цэўка. Ручаёўка. ПАУСЮЛЕЧКІ прысл. Крышачку. Хоць бы ён міне поўстдлечкі гледеў, як я его. Ручаёўка. 17. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мяса, патопкі, патраука, патрахнуць, паубацінкі, паулітарка, пауліяць, паумазваць, паунігодны, паупіраць, паутаскуваць, паўмйзуваў, пяты
4 👁
 ◀  / 433  ▶