Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
НАБО'ЖНІК м. Вышываны ручнік, які вешаюць на абразы. У бабкі на абразах скрозь набджнікі вісяць. Ручаёўка. НАБО'Й м. Сухі мазоль. Пабач, екі у мене набби на руцэ. Набой — калі вёдра нашу на хвермі, ета не музолі, ены цвердейшые. Ручаёўка. НАБРА'ЦЦА зак. Увайсці ў сілу. Харашэ узышло жыта, там на гарэ рэдкаватае, да ено к весне наберэцца. Дзяражычы. НАБРО'ДА ж. Чужынец. Толькі екога-небудь наброду нада шукаць. Наброда — чужое, ці улучыцца ці чалавек адкуль, кажуць — наброда на его. Дзяражычы. НАБРЭ'ІЦЬ зак. Накрасці. Навучылася красці: прывезуць яблак, дак ена набрэіць іх да насмажыць дежку. Ручаёўка. НАБУКЛА'ІЦЬ зак. Падбухторыць. Ена ее набуклаіла: падай у суд на невестку. Дзяражычы. 2. Нагаворваць, напаклёпнічаць. Як набуклаіць ее, дак ена аж із шкуры лезе. Дзяражычы. НАБУРА'ХТАЦЬ зак. Нагаварыць, напляткарыць. Родные набурахталі, што не беры ее, а ена девачка хорошая. Бывалькі. НАБЬГЦЦА зак. Нагуляцца, насядзецца. Прыді у хату, набудся i пайді, а ена i не знае. Дзяражычы. НАБЯГА'ЦЬ незак. Наязджаць, находзіць. У Лоеу з деравень набегиюць да набіраюць усего. Ручаёўка. НАВАДЗІ'ЦЬ незак. Нараджаць, напладзіць. Дед не хацеў, шоб децей навадШ змоладу. Дзяражычы. НАВА'ЛАМ прысл. Без парадку, кучай. Паскідалі усе на краваць навалам. Бывалькі. Усего там навалам. Дзяражычы. НАВАЛАКЩ'СЬ зак. Пакрыць, закрыць. Ат тае траву шкурка навалаклись, i так скоранъка ранка закрылась. Ручаёўка. НА'ВАЛКА ж. Навалачка. Я сама шыю навалкі, а другіе купляюць. Ручаёўка. У мене етых навалак багата. Чаплін. НАВАЛО'КА ж. Чужынец, прыезджы. Де хто екі навалока, дак там у тых хатах жыве. Ручаёўка. НАВАРА'ЧВАЦЬ незак. Схіляцца ў гаворцы. Маладые больш na-руську говораць, а мы усёроўна na-свойму наварачваем. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валбка, наббй, набегйюць, набожнік, набрацца, набрб, набрбда, набурахтаць, набягаць, навадзіць, навалаклйсь, навалакщсь, навалка, наварачваць
4 👁
 ◀  / 433  ▶