МЯЛЬКА'ЦЬ незак. Мільгаць. Як курнулі, дак толькі пяткі мелькаюць. Дзяражычы. МЯРЗЛЯ'К м. Лядзяк. Летась мороз ударыў, дак мерзлекі капалі да на спіртзавод здавалі. Ручаёўка. МЯРЗЯ'ВА ж., м. груб. Нягоднік, паганец. Дам, мерзява, іш ты ее. Ох, ты, мерзява ты, сматры ты, бо я натаўкаю цебе. Чаплін. МЯРЦВЕ'Ц м. Мярцвяк. Глежу: мерцвеци несуць на нарах. Чаплін. МЯ'СА н. 1. Мяса. М'яса не беруць. Ручаёўка. 2. Мякаць гарбуза. Калі краснае м'яса, то i гарбуза смачнейшая. Казярогі. МЯСЦІ'ЦЦА: не мёсціцца ў шкуры. Неспакойны, непаседлівы. Шчо за хлопец. Проста у шкуры не мёсціцца. Дзяражычы. Як не па его скажа, аж у шкуры не мёсціцца. Крупейкі. МЯТЛІК м. Мятліца. На высокіх узгорках луга расце мятлік. Пярэдзелка. Мятлік у нас есцека. Ручаёўка. МЯТЛЯ'ЦЦА незак. Боўтацца, матляцца. Кіціцы метляюцца. Ручаёўка. МЯЦЬ незак. груб. Есці. Беру такі кусок хлеба, idy i мну его. Ручаёўка. МЯША'НКА 1 ж. Тоўчаная бульба, пюрэ. У нас мешанку делаюць. Дзяражычы. Наварыла мешанкі да затаўкла салам — ежце. Казярогі. Вам солопікаў наварыць ці мешанкі зделаць? Чаплін. МЯША'НКА2 ж. Вялікая драўляная лыжка, якой мяшаюць у гаршку. Мешанку памый, а то засохне. Пярэдзелка. н НАБАЛА'КАЦЬ зак. Нагаварыць. Старые мо болей чого набалакаюць вам. Дзяражычы. НАБЕТЦІ зак. Прыбавіцца. На полчаса за суткі набегуць быстрой. Дзяражычы. НАБІВА'ЦЦА незак. Модна напрошвацца. Каравашнік набіваўся содаю. Ручаёўка. НА'БІЛКІ мн. Набіліцы. Набілкі павесілі пасля. Пярэдзелка. Пабег, як чорт з набілак. Дзяражычы. НАБОТА прысл. Навошта. Можа ены хорошые, набога ены нам. Дзяражычы
Дадатковыя словы
ббга, бегўць, мерцвецй, мялькаць, мярзляк, мярзява, мярцвец, мясціцца, мятляцца, мяшанка, набалакаць, набівацца, солбпікаў, шкўры
3 👁